Секулярызацыя культуры (ад лац. saecularis - свецкі), працэс вызвалення культуры ад манаполіі рэлігійнай ідэалогіі. У старажытнасці і Сярэднявеччы культуры многіх народаў свету мелі пераважна рэлігійна-міфалагічны, сакральны (свяшчэнны) характар. Працэсы С.к. (найперш навукі, мастацтва, адукацыі) паглыбіліся пачынаючы з эпохі Адраджэння. У Новы і навейшы час ахапіла практычна ўсе віды і формы культуры, а навука пачала адыгрываць адну з вызначальных роляў у сацыяльна-эканамічным і этнакультурным развіцці многіх народаў свету.

Паведаміць пра недакладнасьць