Сінагога (ад грэч. synagoge - сход), малітоўны дом і адначасова цэнтр абшчыннага самакіравання, рэлігійнага жыцця ў юдаізме. Пры разнастайнасці архітэктурных тыпаў С. маюць агульныя рысы: прамавугольны план, дзяленне на 3-5 нефаў, каля ўсходняй сцяны «каўчэг запавету» і ўзвышэнне для чытання свяшчэнных тэкстаў перад ім. У артадаксальных С. мужчыны і жанчыны аддзелены адзін ад аднаго спецыяльнай перагародкай ці сцяной. Пры С. звычайна існуе спецыяльнае памяшканне для рытуальных амавенняў - «міква». На беларускіх землях С. з'явіліся ў 14 ст. Захаваліся будынкі С. у Слоніме (1642), Шклове (другая палова 17 ст.), Быхаве (сярэдзіна 17 ст.), Горадні (19 - пачатак 20 ст.). Цяпер у Беларусі дзейнічае 8 С.

Паведаміць пра недакладнасьць