Смехавая культура, культурна-псіхалагічны феномен, у якім выяўляецца здольнасць чалавека да камічнай ацэнкі рэчаіснасці. У выніку гэтага ствараецца своеасаблівая «смехавая святочная культура», калі рэчаіснасць ўспрымаецца гратэскна, весела, незвычайна. Асноўнымі элементамі С.к. з'яўляюцца гратэск, іронія, гумар, пародыя, сатыра. Паводле М.Бахціна, у Сярэднявеччы і ў эпоху Рэнесансу існавала народная смехавая карнавальная культура (гл. Карнавал).

Паведаміць пра недакладнасьць