Спадчына культурная, частка матэрыяльнай і духоўнай культуры, створаная мінулымі пакаленнямі. У яе ўваходзяць культурныя каштоўнасці, якія вытрымалі выпрабаванне часам і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як нешта важнае і каштоўнае. С.к. часта ідэалізуецца, карыстаецца значным аўтарытэтам, акружана арэолам «вечных каштоўнасцей». Звычайна яе найлепшыя рысы, бакі гіпербалізуюцца, а адмоўныя мінімалізуюцца, змяншаюцца. У канчатковым выніку яна становіцца фактарам згуртавання нацыі, сродкам аб'яднання ў перыяды крызісу і грамадскай нестабільнасці. Сённяшнія культурныя каштоўнасці, здабыткі звычайна не ўваходзяць у С.к. (напр., сучасная мода), аднак калі моднымі ў мінулыя перыяды прадметамі адзення пачынаюць актыўна карыстацца нашы сучаснікі, то такія прадметы становяцца часткай С.к.

Паведаміць пра недакладнасьць