Функцыяналізм (ад лац. functio - выкананне), плынь у эўрапейскай, а затым і амерыканскай архітэктуры. Канчаткова аформіўся ў 1930-я г. Адметныя рысы Ф.: максімальная ўтылітарнасць, перавага практычных функцый, жыццёвых, чалавечых патрэбнасцей у вызначэнні планаў і формаў пабудоў. Сярод асноўных прадстаўнікоў Ф. - француз швейцарскага паходжання Ле Карбюзье, фін А.Аалта, немец В.Гропіус, амерыканец Л.Саліван, якому належыць выказванне «Форму вызначае функцыя»), М.Міс ван дэр Роэ і інш. Спецыфіку агульнага падыходу Ф. да пабудоў дакладна і лаканічна выказаў нямецкі архітэктар Б.Таўт - «Што добра функцыянуе, тое добра і выглядае».

Паведаміць пра недакладнасьць