Харызма (ад грэч. charisma - міласць, боскі дар), арэол незвычайнага, звышнатуральнага, які суправаджае дзеянні і паводзіны некаторых людзей - як рэальных (цары, каралі, імператары, кіназоркі, псіхатэрапеўты і інш.), так і выдуманых (божаствы, героі, прарокі). Харызматычны лідэр - гэта чалавек, які надзелены яго паслядоўнікамі аўтарытэтам, заснаваным на выключных якасцях яго асобы. Да ліку харызматычных асоб 20 ст. адносіліся, напр., амерыканскія прэзідэнты Ф.Рузвельт, Дж.Кенэдзі, нямецкі дыктатар А.Гітлер, французскі прэзідэнт Ш. дэ Голь, брытанскі прэм'ер-міністр У.Чэрчыль, аўстрыйскі псіхатэрапеўт З.Фрэйд, амерыканскі рэлігійны дзеяч М.Л.Кінг, індыйскія палітыкі М.Гандзі, І.Гандзі, брытанскі прэм'ер-міністр М.Тэтчэр і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць