Хіпі, адзін з найбольш буйных моладзевых рухаў 1960-1970-х г. у Паўночнай Амерыцы і Заходняй Эўропе. Асноўныя адметныя рысы Х.: прынцыповае адмаўленне ад агульнапрынятых маральных норм, пастаяннай працоўнай дзейнасці, службы ў войску, сям'і, станоўчае стаўленне да ўжывання алкагольных напояў і наркотыкаў. Іх знешні выгляд вызначаўся неахайным адзеннем, доўгімі валасамі; жылі звычайна асобнымі камунамі. У 1980-я г. Х. былі вядомы ў краінах Усходняй Эўропы (у т.л. і ў СССР).

Паведаміць пра недакладнасьць