Хэпенінг (англ. happening - літар. «тое, што адбываецца»), кірунак у авангардысцкім мастацтве 1960-1970-х г.; мастацтва своеасаблівых спектакляў, у якіх спалучаюцца элементы тэатра абсурду, музыкі, жывапісу. Аб'ядноўвае пластычныя мастацтвы, тэатр, музыку, пазамастацкія феномены. Выяўляецца ў спантанных, алагічных дзеяннях мастака або групы мастакоў, якія наладжваюцца ў прысутнасці і пры ўдзеле публікі. Звычайна накіраваны на ўцягненне гледачоў у імправізаванае дзейства, нярэдка звяртаецца да мінулага з мэтай змянення сучасных сацыяльных адносін і захавання адзінства і цэласнасці культуры. Х. накіраваны на зацвярджэнне тэзісу «кожны чалавек - мастак». Лозунг Х. - «мастацтва ёсць жыццё, жыццё ёсць мастацтва»; ліквідацыя мяжы паміж мастаком і гледачом парушае прывычную для эстэтыкі трыяду: мастак-твор-глядач.

Паведаміць пра недакладнасьць