Шыва (літар. «прыносячы шчасце»), адзін з галоўных багоў у індуізме; галоўны бог у шываізме. Увасабляе адначасова як стваральны, так і разбуральны пачатак. З'яўляецца не толькі карнікам за грахі, разбуральнікам чалавечых ілюзій, але і крыніцай дабра, заступнікам, ворагам дэманаў. Сімвалам творчага стваральнага пачатку Ш. лічацца выявы мужчынскіх геніталій - лінгам (фалас). Выявы паказваюць Ш. шматаблічным: з чатырма рукамі; аскетам, пагружаным у сузіранне, або падчас свяшчэннага касмічнага танцу ў вогненным кольцы (Шыва-Натараджа, ці «цар танца»). Галоўным аб'ектам культа Ш. з'яўляюцца каменныя калоны з выявай лінгама, якія стаяць на йоні - адмысловым жаночым сімвале.

Паведаміць пра недакладнасьць