Эстэтычная культура, неабходны элемент матэрыяльнай, духоўнай і мастацкай культуры. Уключае ў сябе эстэтычныя якасці прадметнай дзейнасці людзей, а таксама дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню чалавека. Найбольш старажытным элементам Э.к. лічыцца архітэктура. Ядром Э.к. з'яўляецца мастацкая культура як дзейнасць, што спараджае і транслюе эстэтычныя каштоўнасці. Спалучае захаванне пэўных густаў, норм, ідэалаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне праз традыцыі, выхаванне, мастацтва і іх пераўтварэнне ў працэсе фармавання новых ідэалаў, норм, густаў (напр., змена мастацкіх стыляў, форм этыкету, стыляў моды і да т.п.). У склад сучаснай Э.к. уваходзіць эстэтыка вытворчасці (у т.л. дызайн), экалагічная эстэтыка, культура побыту і спорту, святы і да т.п. Асаблівае значэнне ў Э.к. набываюць сродкі масавай інфармацыі, якія фармуюць адмысловую інфармацыйна-эстэтычную прастору.

Паведаміць пра недакладнасьць