Этнацэнтрызм, схільнасць чалавека ці пэўных супольнасцей ацэньваць розныя жыццёвыя з'явы і працэсы скрозь прызму культурных традыцый і каштоўнасцей уласнай этнічнай групы. Выяўляецца ў прызнанні перавагі сваёй этнічнай культуры перад іншымі культурамі, якая разглядаецца ў якасці своеасаблівага эталона. Пераадоленню Э. звычайна спрыяюць узмацненне міжкультурных і міждзяржаўных кантактаў, працэсы ўзаемаўзбагачэння культур розных народаў свету. Разнавіднасцю Э. выступаюць, напр., дзейнасць місіянераў, якія імкнуцца перавесці «варвараў» у сваю веру, або ксенафобія - страх і нянавісць да поглядаў і звычаяў прадстаўнікоў іншых этнічных, канфесійных, сацыяльных, полаўзроставых супольнасцей і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць