Япі (англ. young urban professionals), маладыя гарадскія прафесіяналы. Спачатку словам «Я.» называлася толькі высокапрафесійная тэхнічная эліта, якая мела высокія заробкі. З 1980-х г. да ліку Я. традыцыйна адносяць прадстаўнікоў моладзевага руху, якія вызначаюцца дзелавітасцю, імкненнем да матэрыяльнага поспеху, сацыяльным і палітычным кар'ерызмам, дастаткова высокім адукацыйным узроўнем.

Паведаміць пра недакладнасьць