Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Асоба. Гэта паняцце разглядаецца ў трох асноўных аспектах: асобны чалавек у грамадстве, індывід; прадстаўнік пэўнага класа ці сацыяльнай, прафесійнай, дэмаграфічнай групы (асоба рабочага, інжынера, школьніка і г.д.); абагульненая характарыстыка чалавека, сябра грамадства, яго ўнутранага «я» (асоба высокага ўзроўню, неразвітая, звычайная, нізкая асоба і інш.). Чалавек як асоба выступае прадуктам грамадства і адначасова ўплывае на яго праз сумесную грамадскую дзейнасць. Такім чынам, асоба - гэта ўстойлівая сістэма сацыяльна значных рыс, якія характарызуюць індывід; прадукт грамадскага развіцця і ўключэння індывіда ў сістэму сацыяльных адносін шляхам актыўнай дзейнасці і зносін. Асоба фармуецца ў працэсе сваёй жыццядзейнасці (працоўнай, сацыяльна-палітычнай, духоўна-пазнавальнай, культурна-асветніцкай, сямейна-бытавой). Фармаванне асобы - складаны, шматпланавы і доўгі працэс, бо ў ім злучаюцца біялагічныя і сацыяльныя фактары. Кожнае грамадства фармуе пэўны тып асобы, у якім увасабляюцца вынікі авалодання ёю гісторыка-культурнай спадчынай і традыцыямі, сусветным вопытам чалавецтва, уласнага развіцця і самасвядомасці чалавека. Сучасны сацыяльны і навукова-тэхнічны прагрэс грамадства не ўяўляецца без адпаведнага развіцця чалавека як асобы, якая не толькі рацыянальна карыстаецца ўсімі дасягненнямі матэрыяльнай і духоўнай культуры, але і ўзбагачае яе новымі каштоўнасцямі, сама з'яўляецца суб'ектам гістарычнага прагрэсу.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021