Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Беспрацоўе, характэрная для рыначнай эканомікі сацыяльна-эканамічная з'ява, калі пэўная частка працаздольнага насельніцтва не можа знайсці работу. Беспрацоўе бывае фрыкцыйнае (калі часовая незанятасць звязана з пераходам з адной работы на другую), скрытае (калі ў вытворчасці занята большая колькасць работнікаў, чым гэта патрабуе вытворчы працэс), структурнае (вымушаная незанятасць, абумоўленая структурнай перабудовай эканомікі), цыклічнае (вымушаная незанятасць у сувязі са спадам вытворчасці). Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі працы ў канцы 1980-х г. у развітых краінах было каля 50 млн. беспрацоўных. Адносіны колькасці беспрацоўных да колькасці працаздольных паказваюць узровень беспрацоўя, які аказвае прамы ўплыў на велічыню валавога нацыянальнага прадукту (ВНП). Паводле закону вучонага-эканаміста А.Ойкена, 1% беспрацоўных памяншае ВНП на 2,5%. Гэта дае магчымасць вызначаць абсалютныя страты прадукцыі пры любым узроўні беспрацоўя. Для ўліку беспрацоўных, аказання ім матэрыяльнай дапамогі, дапамогі ў набыцці новых прафесій і працаўладкаванні ствараюцца біржы працы.

У Беларусі, як і ў іншых краінах, беспрацоўе з'явілася ў выніку рацыяналізацыі вытворчасці. Пераважала скрытае беспрацоўе, асабліва сярод сельскага насельніцтва: у 1890 у беларускіх вёсках было не занята 1127,8 тыс. чалавек (38,9%), у 1900 - 2039,8 тыс. чалавек (56,9%). Па 5-6 месяцаў на працягу года не мелі работы многія дробныя таваравытворцы. У час крызісу 1901-1903 беспрацоўныя складалі амаль 19% прамысловых рабочых. За 50 гадоў да 1-й сусветнай вайны ў пошуках работы бацькаўшчыну пакінула 1,4 млн. беларусаў. Афіцыйна лічылася, што беспрацоўе ў БССР ліквідавана ў 1931 у выніку пераваг сацыялістычнай эканомікі. Фактычна высокая занятасць падтрымлівалася за кошт неапраўдана вялікай колькасці работнікаў пры ўраўняльна нізкай аплаце іх працы, гэтаму спрыяла і тэхнічная адсталасць значнай часткі прадпрыемстваў, асабліва ў дапаможнай вытворчасці. Рыначныя адносіны ў сучаснай Беларусі прывялі да фармавання рынку працы. На пачатак 1997 зарэгістравана 182500 беспрацоўных, узровень беспрацоўя склаў 3,6%. Функцыі біржаў працы выконваюць цэнтры занятасці.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021