Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Біблія (грэч. biblia літар. - кнігі), збор розначасовых і рознахарактарных твораў, кананізаваных рэлігійнай традыцыяй як свяшчэннае пісанне. Складаецца з 2 частак - Старога і Новага запаветаў. Юдэйская рэлігія прызнае толькі Стары запавет, хрысціянская - абедзве часткі. Створана ў 8 ст. да н.э. - 2 ст. н.э. Уключае міфы пра паходжанне свету і чалавека, рэлігійныя павучанні, догматы, прароцтвы, малітвы і інш. Адначасова з'яўляецца літаратурным помнікам старажытнай пісьменнасці. На працягу тысячагоддзяў біблейскія творы распаўсюджваліся ў рукапісах. У Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся пасля хрышчэння Русі (988). У канцы 10 ст. перапісваннем свяшчэнных кніг, верагодна, займалася Рагнеда Рагвалодаўна, у 12 ст. - Ефрасіння Полацкая. Пра сталую біблейскую традыцыю сярэднявечнай Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: Аршанскае, Полацкае, Друцкае евангеллі, Смаленскі псалтыр і інш. Першым унікальным навукова-папулярным друкаваным выданнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай беларускай літаратурнай мовы, была Біблія Ф.Скарыны. Пазней у 1563 выдадзена Берасцейская (Радзівілаўская) Біблія. Выданнем біблейскіх кніг займаўся С.Будны, В.Цяпінскі, І.Фёдараў і П.Мсціславец, С.Собаль, М.Вашчанка і інш. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы выкарыстоўвае літаратура, выяўленчае, тэатральнае, музычнае і іншыя віды мастацтва.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019