Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гордасць, сацыяльнае і маральнае пачуццё асабістай павагі, форма праяўлення чалавечай годнасці асобы, паказчык развітай самасвядомасці. Пачуццё гордасці ў значнай ступені раскрывае маральнае аблічча чалавека (або групы людзей) і вызначае характар паводзін; патрабуе такіх учынкаў, якія адпавядаюць ўяўленню члавека пра самога сабе і не дазваляюць рабіць тое, што магло б прынізіць годнасць, павагу да сябе. Такое пачуццё звычайна звязана з асабістымі заслугамі перад грамадствам (дасягненні ў навуцы, мастацтве, спорце і інш.), з прыналежнасцю да асобнай сацыяльнай групы (нацыі, суполкі, прафесіі), з валоданнем пэўнай уласнасцю і інш. У некаторых выпадках пачуццё гордасці можа нават стымуляваць дзейнасць чалавека. Так, гордасць за сваю Радзіму вызначае ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, садзейнічае самаадданай працы на карысць свайго народа, фармуе лад жыцця чалавека. Чалавек адчувае пачуццё нацыянальнай гордасці за поспехі свайго народа, свой уласны ўклад у вырашэнне грамадска важных праблем. Нацыянальная гордасць з'яўляеца асновай праяўлення патрыятызму, гераізму, мужнасці і высакароднасці. Чалавек, які мае нацыянальную і ўласную годнасць, самапавагу, здольны да новых поспехаў, адчувае задавальненне ад той справы, якой ён займаецца. Аднак празмернае развіццё пачуцця гордасці можа стаць прычынай перараджэння яго ў самазадавальненне, фанабэрыю, пагардлівасць, зняважлівыя адносіны да людзей. Сапраўдная гордасць несумяшчальная з ідэяй нацыянальнай (расавай) перавагі, абсалютызацыяй няроўнасці як прынцыпу жыцця, аднабокім перабольшваннем значнасці сваёй персоны. Высакамернасць, фанабэрыя, ганарыстасць непазбежна вядуць да самазаспакоенасці, славалюбства і эгаізму. Высакамерны, пыхлівы чалавек губляе ўласную годнасць у вачах людзей, ператвараецца ў карыкатуру на чалавечую гордасць і годнасць. Сапраўднае пачуццё гордасці дапамагае чалавеку паглядзець на сябе з боку, ацаніць сябе і свае магчымасці, ліквідаваць недахопы, узвышае яго, садзейнічае пераадоленню нягод.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021