Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Каланіялізм, форма нацыянальна-палітычнага і эканамічнага заняволення развітымі капіталістычнымі дзяржавамі народаў слабаразвітых краін з мэтай рабавання іх прыродных багаццяў і эксплуатацыі людскіх рэсурсаў. Каланіяльная сістэма пачала фармавацца з канца 15 ст. ў працэсе каланіяльнай экспансіі. Каланіяльныя імперыі стваралі з 16 ст. Гішпанія і Партугалія, з 17 ст. - Нідэрланды, Англія, Францыя, з 19 ст. - Германія. Каланіяльныя захопы ў канцы 19 - пачатку 20 ст. вялі ЗША, Японія, Італія, Бельгія. У сувязі з узмацненнем нацыянальна-вызваленчай барацьбы пасля 2-й сусветнай вайны пачаўся распад каланіяльнай сістэмы. Да сярэдзіны 1960-х гадоў яна канчаткова разбурылася, пакінуўшы глыбокі негатыўны след у гісторыі зняволеных народаў. З'явілася шмат маладых незалежных краін. Але народы, якія набылі свабоду, здолелі ацаніць і тое станоўчае, што прынесла ім далучэнне да эўрапейскай навукі, тэхнікі, культуры, што ім дала падрыхтоўка нацыянальнай інтэлігенцыі ва ўніверсітэтах метраполій, будаўніцтва і вытворчасць па сусветных узорах. Многія нацыянальныя лідэры імкнуцца спалучыць запазычаныя імі ў былых гаспадароў ідэі дэмакратыі і правоў чалавека з іх мясцовымі традыцыямі і гэтым пераадолець векавую замкнутасць сваіх краін, з годнасцю ўвайсці ў сусветную садружнасць раўнапраўных народаў. Выкарыстоўваючы законы цэнаўтварэння на сусветным рынку, прамыслова развітыя краіны працягваюць даволі эфектыўна эксплуатаваць насельніцтва краін, якія сталі на шлях развіцця. Склалася сістэма неакаланіяльнай эксплуатацыі, якая навязвае былым калоніям стратную і аднабаковую спецыялізацыю ў рамках сусветнай капіталістычнай гаспадаркі.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019