Канфрантацыя (франц. confrontation ад лац. con - супраць + frons (frontis) - фронт, лоб), процістаянне, проціборства, проціпастаўленне сацыяльна-палітычных сістэм, ваенна-палітычных саюзаў, асобных дзяржаў, розных сацыяльных сіл унутры дзяржавы, процілеглых ідэйна-палітычных прынцыпаў. Адрозніваюць пасіўную канфрантацыю, калі процілеглыя інтарэсы і намеры не рэалізуюцца ў адкрытых дзеяннях, а існуюць у скрытай форме як адна з крыніц напружання, і актыўная канфрантацыя, якая выяўляецца ва ўзброеным канфлікце, «халоднай вайне», блакадзе краіны па пэўных матывах (мытным, фінансавым і г.д.).

Паведаміць пра недакладнасьць