Масы, вялікая колькасць людзей, шырокія колы насельніцтва. Тэрмін ужываецца ў двух больш-менш выразна выяўленых процілеглых сэнсах: у станоўчым, калі масы фактычна атаясамліваюцца з народам («народныя масы»); у адмоўным, калі масы проціпастаўляюцца творчай меншасці (у некаторых выпадках - эліце). Неабходна адрозніваць паняцце «маса» ад паняцця «натоўп»: другое можа мець спецыяльны сацыяльна-псіхалагічны сэнс (выпадковы збор людзей, ахопленых аднымі эмоцыямі, часцей за ўсё разбуральнымі, негатыўнымі) або выкарыстоўваюцца ў сацыяльнай філасофіі як метафара («цёмная маса», г.зн. неадукаваная, якая дзейнічае стыхійна).

Паведаміць пра недакладнасьць