Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Пашана, паняцце маральнай свядомасці, што абазначае павагу грамадства да чалавека, які сваім жыццём і дзейнасцю яе заслугоўвае. Гэтае паняцце неаддзельнае ад шчырага пачуцця ўдзячнасці, захаплення, імкнення людзей вучыцца ў такога чалавека, браць з яго прыклад. Мы часта ўжываем паняцці «пашана і павага», «пачэсны абавязак», «ганаровая пасада», «ганаровае званне» і інш. Кожнае з іх змяшчае ў сабе асаблівы сэнс. Паняцце «пашана» блізкае па сэнсу да этычнай катэгорыі гонар, хоць і не раўназначнае яму. Гонар - больш ёмістае паняцце, якое ўключае пашану ў якасці аднаго з адценняў. Без пашаны можна спакойна жыць, галоўнае - быць прыстойным, добрасумленным, працалюбівым чалавекам. А вось без гонару жыць не вельмі прыемна. Нездарма кажуць, што «гонар даражэй за жыццё», «страціў гонар - усё страціў». У ідэале чалавек павінен займаць тое ці іншае месца ў грамадстве ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, здольнасцямі, узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі і агульнай культуры. Аднак у рэальным жыцці часта адбываецца інакш. Здараецца так, што нехта не ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі прасоўваецца па службовай лесвіцы, хутка робіць сабе кар'еру. Калі чалавек займае высокую пасаду, то яму аддаецца належная пашана. Напрыклад, у войску ніжні чын аддае пашану больш высокаму. Мяркуецца, што пасады і званні даюцца ў адпаведнасці з асабістымі заслугамі. Такім чынам, асобы, надзеленыя асобымі паўнамоцтвамі, могуць прэтэндаваць на пэўную пашану і павагу. Сапраўдныя ж аўтарытэт і павагу неабходна пастаянна заваёўваць паўсядзённай працай, добразычлівымі адносінамі да людзей. У грамадстве, дзе роўнасць усіх грамадзян і сацыяльная справядлівасць з'яўляюцца нормамі жыцця, ніхто не атрымлівае пашану ў спадчыну. Толькі асабістыя заслугі з'яўляюцца сапраўднай гарантыяй пашаны. Калі чалавек шчодра дзеліцца сваімі ведамі, жыве не толькі асабістымі інтарэсамі, паводзіць сябе натуральна і сціпла, то ён карыстаецца заслужанай павагай і пашанай. Калі нехта імкнецца дамагчыся пашаны сваімі антысацыяльнымі паводзінамі або папулісцкімі абяцаннямі, то рана ці позна яго перастануць не толькі шанаваць, але і паважаць. Ліслівасць, падхалімаж, пахвальба блізкіх не бяруцца ў разлік, не маюць нічога агульнага з маральнымі паняццямі пашаны і павагі.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021