Самасвядомасць, усведамленне і ацэнка чалавекам самога сябе як суб'екта практычнай і пазнавальнай дзейнасці, як асобы, свайго маральнага аблічча і інтарэсаў, каштоўнасцей, ідэалаў і матываў паводзін. Дзякуючы самасвядомасці чалавек набывае здольнасць да самакантролю, магчымасць самастойна накіроўваць і кантраляваць свае ўчынкі і выхоўваць сябе. Аснову маральнай свядомасці асобы складаюць перакананні і яе ўласныя адносіны да іх. Паколькі асоба ўвогуле можа і павінна накіроўваць і кантраляваць свае дзеянні, яна адчувае маральную адказнасць. Здольнасць рэалізоўваць свае перакананні шляхам самастойнага рэгулявання сваіх дзеянняў і ёсць сумленне. Калі чалавек разумее сувязь сваіх перакананняў, самаацэнак і самакантролю з аб'ектыўным ходам гістарычнага развіцця, з інтарэсамі грамадства і асобных людзей, то можна гаварыць пра яго свядомасць.

Паведаміць пра недакладнасьць