карова, буйная рагатая свойская жывёла, якая дае малако.

агульная назва:
каровы мн. — асн. мас. г. (Мат. апыт.),
каравы мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
говяда н. зборн., гаўяда н. зборн. — Люб., Старадарож. (ЖС, НС),
тавар м. — усх.-пал. р. (НС, ТС),
скот м., асаціна ж. — усх. з. (Мат. апыт.).

самка, карова:
карова ж., кароўка ж. памянш. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. Гарадз., Бялькевіч, Мат. апыт.),
каровіца ж. экспр. — Смарг., Шчуч., Астр., Ашм., Іўеў., Воран. (СПЗБ),
каравёна ж. экспр. — Брасл. (СПЗБ),
каравёшка ж. экспр. — Вілен. р. (СПЗБ),
каравіна ж. экспр. 'вялікая карова' — Беластоц. р. (СПЗБ),
кароўчына ж. экспр. — Лоеў. (Янкова),
карованька ж. ласк. — Маз. (НЛГ),
каровачка ж. ласк. — Жытк. (АЛА),
кароўчыначка ж. ласк. — Лоеў. (Янкова),
мызя ж. дзіц. — Малар. (НС),
мыка ж. дзіц. — мясц. (Насовіч),
мысечка ж., мыська ж., мыся ж. дзіц. — мясц. (Насовіч),
псейка ж. дзіц. — Петр. (ЖС),
рагуля ж. ласк. — мясц. (НЛГ),
тпрузейка ж. дзіц. — Мсцісл. (Юрчанка),
тпруська ж. дзіц. — Зэльв. (Н. сл-сць),
цёсечка ж., цёська ж. ласк. — мясц. (Насовіч),
таварына ж. — Стол., Петр. (ТС, Мат. Гом.),
цялуха ж. — Докш., Віл., Гарадз. (СПЗБ, Янкоўскі),
цялушка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
турыца ж. 'дзікая або вялікая карова' — мясц. (Насовіч);

карова галандскай пароды:
галанка ж., алендра ж. — Гарадз. р., Астр. (Сцяшковіч, Цыхун);

карова першага ацёлу:
первацёлка ж. — сярэд.-бел. г., сл.-маз. г., а таксама Ваўк., Слон., Івац., Малар., Клім., Гор. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом.),
першацёлка ж. — Саліг., пол.-мен. г., Гарадз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., Н. сл-сць),
первадойка ж. — Маз. (ЛАБНГ),
первацёл м. — Уздз. (ЛАБНГ),
первачатка ж., первячатка ж. — Жлоб. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
першацёл м. — Карэл., Нясв., Клецк. (ЛАБНГ),
правястка ж. — Кам., Берасц. (ЛП),
пярвалка ж. — Верхнядзв., Рэч., Лоеў., Жытк., Браг. (ЛАБНГ, З нар. сл., Янкова),
пярвісенка ж., первесянка ж. — Рас., Гарадоц. (ЛАБНГ, Шаталава),
пярвустка ж. — Клім. (ЛАБНГ),
пярвусцінак м. — Чэр. (ЛАБНГ),
пярвусцінка ж., пярвосцінка ж., пярвісцінка ж., пярэсцінка ж. — віц.-маг. г., Уздз. (ЛАБНГ, Шаталава, Бялькевіч),
пярвуха ж. — Гом. р. (Мат. Гом.),
пярвушка ж. — Гом. р. (Мат. Гом.),
пярвушчанка ж. — Рэч., Буда-Каш., Гом., Ветк., Добр. (ЛАБНГ, НС),
пяршачка ж. — Гарадз. р., Чэрв. р., пол.-мен. г., а таксама Астр., Слаўг., Кругл. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал., Шаталава),
пяршака ж. — Лун. (Шаталава),
пяршатка ж. — Раг., Бар., Кір., Кам., Берасц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пяршынка ж. — Пін., Стол. (ЛАБНГ),
первым целем — Іўеў., Капыл., Ганц. (ЛАБНГ),
першым целем — Гарадз., Зэльв., Бераст., Слон., Краснап. (ЛАБНГ),
першым цяляцем — Кобр., Бяроз., Івац., Іван. (ЛАБНГ),
першым цёлам — Бяроз., Драг., Кобр., Іван., Пін. (ЛАБНГ),
выпустоўка ж. — Дзярж. (СЦБ),
дравіца ж., дровіца ж. — Верхнядзв., Петр., Жытк., Лельч. (ЛАБНГ, ТС, З нар. сл., Шаталава),
дровіцка ж. — Жытк. (ЛАБНГ),
дроўка ж. — Бых., Добр., Лельч., Стол. (ЛАБНГ, ТС, З нар. сл.),
лашчак м. — Навагр. (ЛАБНГ),
лашчачка ж. — Дзятл. (ЛАБНГ),
ярушка ж. — Докш. (ЛАБНГ, СПЗБ);

карова другога ацёлу:
другак м. — Круп. (СЦБ),
другацёлка ж. — Стол. (ТС);

карова трэцім цялём:
трацяк м. — Круп. (СЦБ);

карова, якая не пакрылася:
ялаўка ж. — Брасл., Пол., Карэл., Мсцісл., Маг., Чэрв., Клім., Маз., Лельч., Ельск., Нараўл., Добр., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Бялькевіч, Насовіч),
ялавіца ж. — Гарадз. р., а таксама Мен., Драг., Петр. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
ялаўнік м. — Кам. (ЖНС),
ялоха ж. — Берасц., Кобр., Малар. (ЛАБНГ, ЖС),
пяродайка ж. — Брасл., Пол., Гарадз. р., паўдн. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., З нар. сл., ЖНС, НЛГ, Растаргуеў, Янкоўскі, Янкова);
сыска ж., сысачка ж. ласк. — Ваўк. (ЛАБНГ),
палёўка ж. 'карова ў стане цечкі' — Стол. (ТС);

бязрогая карова:
галамоўза — Мен., Бераст., Зэльв., Карэл., Асіп., Бяроз., Лях., Саліг., Жытк., Лельч. (ЛАБНГ, ТС, Цыхун),
галуза ж. — Бар., Навагр., Зэльв., Слон., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч),
кукса ж. — Воран., Лід., Іўеў., Навагр., Нясв., Кам., Кобр., Хойн. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Мат. Гом., Мат. Гарадз.),
букса ж. — Воран., Іўеў., Рэч. (ЛАБНГ, НС),
лабатка ж., лабутка ж. — Верхнядзв., Гарадоц., Мядз., Леп., Чашн., Тал., Маг., Бых., Слаўг. (ЛАБНГ, СЦБ, НС),
камель м. — Петр. (З нар. сл.),
кычма ж. — Драг. (ЛП),
лабан м. — Віл., Гор., Дзятл., Капыл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Н. сл-сць),
лабанька ж. — Навагр. (З нар. сл.),
лабашка ж. — Верхнядзв., Бых. (Мат. Маг., Шаталава),
лабіца ж. — Лельч. (ЛАБНГ),
лабоня ж. — Шум. (ЛАБНГ, СПЗБ),
лабук м. — Вілен. р. (СПЗБ),
лабыр м. — Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
лабырка ж. — Ушацк. (ЛАБНГ),
лабач м. — Дзятл., Ваўк. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
лабуша ж. — Астр. (Мат. Гарадз.),
лэбка ж. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
мула ж. — Стаўб. (СЦБ),
шута ж. — Лельч. (Мат. Гом.);

рагатка ж., рагулька ж. 'карова з вострымі рагамі' — Мядз., Вілен. р. (СПЗБ, НС),
рыкуння ж., рыкуха ж. 'карова, якая часта мычыць, рыкае' — Ашм., усх.-маг. р. (Насовіч, Сцяшковіч),
бадзюка ж., бадуха ж. 'бадлівая карова' — усх.-маг. р. (Насовіч, Юрчанка),
даёха ж. 'дойная карова' — паўн. р. (Каспяровіч),
старадойка ж. 'старая карова' — Мсцісл. (Юрчанка),
цыцоха ж. 'карова з вялікімі саскамі' — Зэльв. (Н. сл-сць),
красуля ж. 'карова чырвонай масці' — Хоц. (Бялькевіч),
лыска ж., лысюха ж. 'карова з белай плямай на лбе' — усх.-маг. р., Вілен. р. (СПЗБ);

пярэстая карова:
паласатка ж. — Мядз. (ЛАБНГ),
парыня ж. — Малар. (ЛАБНГ),
перапялёска ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
рабеня ж. — Чач. (Мат. Гом.),
стракатка ж. — Слаўг. (ЛАБНГ),
цвятоня ж. — Шум. (ЛАБНГ);

брында ж. экспр. 'збродлівая карова' — Бял. (Яўсееў),
буба ж. экспр., лайба ж. экспр. 'вялікая трыбухатая карова' — Ушацк., Стаўб. (НС, Мат. мен.-мал.),
гаргара ж. экспр. 'вялікая няўклюдная карова, якая дае мала малака' — Карэл. (Н. сл-сць);

худая карова:
гара ж., гаргара ж., гаргарына ж. экспр. — Мёр. (НС),
хруля ж. экспр. — Ваўк. (СПЗБ),
шаўро н. экспр. — Лоеў. (Янкова),
штыкля ж. экспр. — Свісл. (Шаталава);

шкурапіна ж. экспр. 'дрэнная карова' — Слаўг. (Н. сл-сць),
бонда ж., пасажніца ж. 'карова, якую бацькі давалі дачцэ ў пасаг' — Гарадз., Старадарож. (СПЗБ, Цыхун);

карова, якая яшчэ не цялілася:
цёлка ж. — Валож., Ашм., Крыч., Мсцісл., усх.-пал. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Насовіч, Мат. апыт.),
цяліца ж. — Лельч., Люб., Старадарож., Стол., Лоеў., Ельск. (СПЗБ, ТС, НЛ, НС, З нар. сл., Мат. Гом., Янкова),
цяліцка ж. — Петр. (АЛА, Шаталава),
цялуха ж. — Старадарож., Гл. (ЖНС, Янкоўскі),
цялухна ж. — Жытк. (ТС);

цялушка, якая па ўзросту павінна ўжо цяліцца:
нецель ж. — Віц. р., Круп., Жытк. (ТС, НС, Каспяровіч),
нецелак м. — Пух. (СЦБ),
лашачка ж. — Стаўб. (СЦБ),
нядойка ж. — Лоеў. (Янкова),
ялошка ж. — Малар. (НЛ);

цялушка сёлетняга прыплоду:
сёлетка ж. — Верхнядзв., Бярэз., Барыс., Астр., Маг., Бых., Жлоб. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Шаталава),
сёлетніца ж. — Паст. (ЛАБНГ),
сяголетка ж. — Чэрв. р., усх.-пал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ);

цялушка мінулагодняга прыплоду:
леташніца ж. — Паст., Беш. (ЛАБНГ),
пералетка ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
зімавічка ж. — Карм. (ЛАБНГ),
пярэзімка ж., пярэзімачка ж. памянш. — Мен., Гарадз., Бераст., Шчуч. (ЛАБНГ),
траўніца ж. — Віц. (Каспяровіч),
першапашніца ж. — Івац. (ЖНС);

двухгадовая цялушка:
двухгодка ж. — Дзятл. (СПЗБ),
двузімка ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
дравушка ж. — Рас. (Шаталава),
другадзічка ж. — Шум. (Каспяровіч),
нецель ж. — Ашм., Паст. (СПЗБ);

цялушка на трэцім годзе:
трацячка ж. — паўн.-зах. з., Чэрв., зах.-пал. г., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
трацяка ж. — Пух., Нясв., Лях., Ганц., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ),
трацяк м. — Брасл., Чав., Хоц., Краснап., Лельч. (ЛАБНГ),
трайцяка ж. — Петр. (Шаталава).

самец, бык:
бык м. — асн. мас. г. (АЛА, ТС, Бялькевіч, Янкова),
бычуга м. экспр., бычуган м. экспр. — Мсцісл., Верхнядзв. (СПЗБ, Мат. апыт.),
бугай м. — Карэл., Лях., Маст., паўдн.-усх. з., зах.-бран. р. (АЛА, ДАБМ, ЖНС, ТС, З нар. сл., Насовіч, Растаргуеў, Янкоўскі),
буяк м. — Ганц., Бяроз., Кам., Берасц., Пінск., Беластоц. р. (ДАБМ, АЛА, НЛГ, СПЗБ, Тарнацкі, Шаталава),
буячыска м. экспр. — Беластоц. р. (СПЗБ),
буян м. — Пруж., Драг., Пін. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ),
стаднік м. 'племянны бык' — Свісл., Лоеў., Стол., Лельч., Браг. (ДАБМ, ТС, НЛГ, Сл. Гарадз., Шаталава, Янкоўскі),
трольскі бугай м. 'вялікі племянны бык немясцовай пароды' — Лельч. (ЖС);

малады бык:
бычок м. — агульн. (АЛА),
бычанок м. — Барыс., Смал. (АЛА, СПЗБ),
бугайчук м. — Лельч. (ДАБМ),
буячок м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
двузімак м. 'двухгадовы бычок' — Гарадз. (ЛАБНГ),
падцёлак м. 'бычок-пярэзімак' — Малад., Пух. (СЦБ),
трацяк м., чацвяртак м. 'бычок ад двух да трох год' — Віл., Гарадз., Жытк., Лельч., Ельск., Берасц. (НС),
бадун м. экспр. 'бадлівы бык, бычок' — Мсцісл. (Юрчанка),
быся м. экспр. — Мсцісл. (Яўсееў, Мат. апыт.),
быська м. экспр. — Краснап., Мсцісл. (Бялькевіч, Мат. апыт.),
быця м. дзіц. — Драг. (ЛП),
мычун м. экспр. — Ваўк. (Сцяшковіч);

пакладаны самец:
вол м. — агульн. (АЛА, ТС, Бялькевіч),
валячына ж. экспр. — Стол. (ТС),
валух м. — Шкл. (АЛА),
кастрак м. — Малар. (АЛА),
баўкун м. 'вол, якога запрагаюць у ярмо-адзіночку' — Лельч. (З нар. сл.),
цягло н. 'запрэжаны вол' — Лельч. (НЛ),
красей м. 'вол чырвонай масці' — Гл. (Янкоўскі).

цяля:
цяля н. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (АЛА),
цялё н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
цялёнак м. — паўн.-усх. д. (АЛА),
цялёнка ж. — Віл. (СПЗБ),
цялюк м. — Паст., Воран., Гарадз., Драг. (АЛА, СПЗБ);

цяля-бычок:
бычанёнак м., бычанок м., бычонак м. — Мсцісл. (Юрчанка);

цяля, якое ссе карову:
сысун м., сысунок м. памянш. — Асіп., Гарадз., Слуц., Ельск. (ЛАБНГ),
сысунчык м. — Маст., Стол. (ЛАБНГ),
атосак м. — Карэл. (ЛАБНГ),
лазун м. — Чашн. (Каспяровіч);

цяля-цялушка:
сыска ж., сысачка ж. экспр. — Ваўк. (ЛАБНГ),
сысунка ж., сысуначка ж. экспр. — Гарадз. (ЛАБНГ);

цяля сёлетняга прыплоду, веснавое цяля:
сёлетнік м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ),
сяголетак м. — поўнач пол.-мен. г., Віц. р., Раг., Чач., Люб., Лун., Пін. (ЛАБНГ),
сяголетнік м. — Пол., Гарадоц., Беш., Калінк., Лоеў. (ЛАБНГ),
сёлетак м., селяток м. — Верхнядзв., Бых., Слаўг., Клім., Касц. (ЛАБНГ),
сёлешнік м. — Паст. (ЛАБНГ),
аблетак м. — Мсцісл. (Бялькевіч),
адналетак м. — Чэрв. (ЛАБНГ),
лятняк м. — Кам. (ЛАБНГ),
налетак м. — Хойн. (Мат. Гом.),
пералетак м. — Докш., Паст. (СПЗБ, Янкоўскі);

цяля на першай пашы:
выпустак м. — Пух., Слуц. (ЛАБНГ),
гумёначак м. — Дзярж. (ЛАБНГ),
гумнішчавае цяля — Валож. (ЛАБНГ),
гумянное цяля — Лаг. (ЛАБНГ),
кучак м. — Малар. (ЛАБНГ);

цяля мінулагодняга прыплоду, цяля-пярэзімак:
пярэзімак м. — Ушацк., Лаг., Валож., Гарадз. р., Чэрв., Клім., Клецк., Слуц., Рэч., Кам., Пін., Лельч. (ЛАБНГ),
перазімовак м. — Бераст. (ЛАБНГ),
падцёлак м. — усх. з., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Растаргуеў),
гадавік м. — Чэрык., Светлагор. (ЛАБНГ),
гадунец м. — Пух. (ЛАБНГ),
аднагодак м. — Карм. (ЛАБНГ),
леташак м., летушок м., леташачак м. памянш. — Бярэз., Бял., Бых., Касц., Чач., Гом., Кам. (ЛАБНГ, Яўсееў),
леташнік м. — Паст., Глыб., Сен., Чашн., Арш. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
пералетак м., пералетачак м. памянш. — Гарадоц., Докш., Бяроз., Бял., Бых., Жлоб., Ветк., Лун. (ЛАБНГ),
мякіннік м. — Капыл., Слуц. (ЛАБНГ),
ялаўчук м. — Лельч. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць