жаба (рапуха, квакша і інш.), бясхвостыя земнаводныя жывёлы з бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру.

агульная назва:
жабы мн. — агульн., за выключэннем віц.-маг. г. (ЛАБНГ).

малая жаба:
жабка ж., ляжэнька ж. — Краснап. (Бялькевіч),
жабуцька ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
жужалка ж. — Паст. (СПЗБ).

жаба травяная:
жаба ж. — агульн., за выключэннем віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА),
жабіна ж. адзінк. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА),
лягушка ж. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА),
ляга ж. — Гом. (НЛГ),
лягуха ж. — Мёр., Шарк., Мсцісл. (ЛАБНГ),
люгашка ж. — спарадычна віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Бялькевіч),
балацяная жаба — Дзятл. (ЛАБНГ),
балотная жаба — Бераст. (ЛАБНГ),
сіняя жаба — Карм. (ЛАБНГ),
азёрная жаба — Стол. (АЛА),
халадушка ж. 'жаба, якой ахалоджваюць малако' — Паст. (СПЗБ).

рапуха:
рапуха ж. — агульн., але пераважна зах. з., Латгал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Насовіч, Станкевіч, Тарнацкі),
рыпуха ж. — Брасл. (ЛАБНГ),
рапуга ж., рыпуга ж. — паўн. зах, з., Люб., а таксама Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
рапоха ж. — Ваўк. (СПЗБ),
рапеха ж. — Пін. (АЛА),
рэпуха ж., ропуха ж., ропушна ж. — Жытк. (АЛА, ТС),
рабуха ж. — Ашм. (ЛАБНГ),
храпуха ж. — Пін. (ЛАБНГ),
карапуха ж., корап м. — зах.-пал. г. (Тарнацкі),
курапа ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, АЛА),
куропа ж., курлапа ж. — Гор. (АЛА),
варапаха ж. — Карэл. (ЛАБНГ, Шаталава),
верапаха ж. — Валож. (ЛАБНГ),
варопаўка ж. — спарадычна сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖС),
вярэпаўка ж. — Чэрв. р., Сен. (ЛАБНГ, АЛА),
варопавіца ж. — Бераст. (ЛАБНГ),
варэпша ж. — Бых. (ЛАБНГ),
лягушка ж. — спарадычна ўсх. з., Смарг., Іўеў., Пух. (ЛАБНГ, АЛА),
лягуха ж. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
паўзуха ж. — Сен., Пух. (ЛАБНГ, АЛА),
паўзун м. — Верхнядзв. (СПЗБ),
чарапаха ж. — Гарадз., Дзятл. (ЛАБНГ, Цыхун),
чараўніца ж., чарадзейка ж. — Пол. (ЛАБНГ),
балацянка ж. — Лід. (Мат. Гарадз.),
земляніца ж. — Жытк. (ТС),
зялёнка ж. — Клім. (ЛАБНГ),
зялёпуха ж. — Слон. (НЛ),
зялёная жаба — агульн. (ЛАБНГ),
караватая жаба — Пол., Гарадоц., Лельч. (ЛАБНГ),
каравая жаба — сл.-маз. г., Бярэз., Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
каралеватая жаба — Маз. (ЛАБНГ),
кароставая жаба — Стаўб. (СЦБ),
прышчатая, падушоўняя жаба — Драг. (Тарнацкі),
земляная жаба — Іўеў. (ЛАБНГ),
палявая жаба — Светлагор., Лельч. (ЛАБНГ),
падрубная (падрубняя) жаба — Слуц. р., заходняя частка ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ),
шарая жаба — Шчуч. (АЛА),
ралейная жаба — Віл. (СПЗБ),
рэпатая (рабая) жаба — Капыл., Петр. (ЛАБНГ),
рэпавая жаба — Івац. (ЛАБНГ),
рэпаная жаба — спарадычна сл.-маз. г. (ЛАБНГ),
рэпаная ведзьма — Лельч. (ЛАБНГ).

жарлянка:
жаба ж. — пераважна ўсюды не адрозніваецца назвай ад рапух і жаб (ЛАБНГ),
вадзяная жаба (крумкае слаўна) — Глыб., Іўеў., Добр. (ЛАБНГ),
крумкач м. — Чэрв., Беластоц. р. (СПЗБ, СЦБ),
кукаўка ж. — Віл. (Станкевіч),
кукуля ж. — Чэрв. (СПЗБ),
цыруля ж. — Жытк. (Мат. апыт.),
жарлянка ж. — Смален. р. (Дабравольскі).

назвы жаб, якія крычаць «рыпучым» голасам:
туркач м. — Уздз. (ЛАБНГ),
туркалка ж., турлушка ж. — мясц. (Насовіч).

квакша:
жаба ж., зялёная жаба — паўдн. р. (ЛАБНГ),
свісцячая жаба — Лаг. (СЦБ).

апалонік:
апалонік м. — Мен. р., усх.-пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
апалоннік м. — Стаўб., Ганц. (ЛАБНГ),
абалонік м. — Старадарож. (ЛАБНГ),
палонік м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, Насовіч),
палоннік м. — віц.-маг. г., Віл., Стаўб. (ЛАБНГ, СЦБ, Бялькевіч),
палоднік м. — Шкл. (ЛАБНГ),
палойнік м. — паўн. р., усх.-маг. р., Віл., Малад., Валож., Стаўб., Бабр., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Шаталава),
палоўнік м. — спарадычна паўн.-зах. з., Бярэз., Латгал. р. (СПЗБ, СЦБ),
лапонік м. — Маз. (ЛАБНГ),
пранік м. — Свісл., Івац. (ЛАБНГ, Шаталава),
праннік м. — Круп., Кліч., Свісл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шаталава),
прач м., прачык м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ЛП, НЛ),
каўшок м. — Вілен. р. (СПЗБ),
галавач м. — Паням. р. (ЛАБНГ, СЦБ, ЖС, Шаталава),
галавасцік м. — Ушацк., Леп., Карэл., Дзятл. (ЛАБНГ),
галавенька ж. — Смарг. (ЛАБНГ),
крутагалоўка ж. — Смарг., Малад., Валож., Гарадз. (ЛАБНГ),
крутач м., крутаха ж. — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
жабка ж. — Стаўб., Жлоб. (ЛАБНГ),
жабурнячок м. — Воран. (СПЗБ),
кіянка ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
мархаль м. — Кліч. (ЖС),
самтук м. — Воран. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць