ёрш, дробная рыба сямейства акунёвых з калючкамі ў ніжніх плаўніках і ў плаўніку на спіне; цела цёмна-шэрага колеру, пакрыта сліззю.

ёрш звычайны (а таксама і насар):
ёрш (ерш, ерж, ірш) м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, З нар. сл.),
яршак м., яршун м. — Стол., Лельч. (ЛАБНГ, ТС),
джэрш м., жэрш м., жэршык м. памянш. — зах.-пал. г. (ЛП, Мат. апыт.),
ажгір м., ажгур м., аджгур м., ужгур м., яджгар м., яджгір м., яжгур м., ячгур м., яжжур м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, Мат. мен.-мал., Сцяшковіч, З нар. сл., Жукаў),
іжджа м., яжджэй м., яжджай м. — Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ),
джгір м., джыгір м. — Мен. (СЦБ, Мат. мен.-мал., ЭПБ),
саплівец м., сапляк м., саплюк м., сапель м. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ТС, ЖС, ЖНС, З нар. сл.),
смаркач м. — Петр., Нараўл. (З нар. сл., Мат. Гом.),
слізун м., слізунец м., слінявец м. — паўдн. р. (ЛП),
слюнька м. — Чэрык., Краснап., Лоеў. (ЛАБНГ, Янкова),
слюнцяй м. — Рэч. (ЛАБНГ),
бабка ж. — Нараўл. (З нар. сл.),
бабыр (бабур) м. — паўдн. р. (ЛП, Янкова),
бірж м. — Нараўл. (З нар. сл.),
ваўчок м. — Навагр., Стаўб., Бярэз. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал., СЦБ),
пуўка ж. — Леп. (ЛАБНГ),
курмель м. — Сен., Кругл. (ЛАБНГ, Мат. Маг.),
калека м. — Кругл. (Мат. Маг.),
калючык м., калючка ж. — Дзятл., Карэл. (ЛАБНГ),
царык м., цар м. — паўдн. р. (Жукаў).

ёрш-насар:
астрамыс (астрамус) м., астрамусік м. памянш. — Жытк. (ТС),
чыранос м. — Маг. р., Гом. р. (Жукаў),
насар м., біручок м. — мясц. (Жукаў).

Паведаміць пра недакладнасьць