яблык, -а, мн. -і, -аў, м. Плод яблыні.
Летні сорт яблыкаў. Яблыку няма дзе ўпасці (перан.: надта цесна). Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблык - кадык.
Вочны яблык - шарападобнае цела вока.

У яблыкі - з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
Яблык разладу (кніжн.) - прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. яблычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. яблычны, -ая, -ае.
Я. сок (з яблыкаў).

Паведаміць пра недакладнасьць