язык, -а, мн. -і, -оў, м.

1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з'яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.
Паказаць я. Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва). Востры на я. (умее гаварыць трапна, з'едліва). Доўгі я. у каго-н. (перан.: пра балбатлівага чалавека; разм. неадабр.). Злы я. у каго-н. (перан.: хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.; разм.). Злыя языкі (перан.: пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў). Мянціць (малоць) языком (перан.: займацца пустой балбатнёй; разм.). Прыкусіць я. (перан.: спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання; разм.). Прытрымаць я. (перан.: памаўчаць; разм.). Пытанне было на языку ў каго-н. (хто-н. гатоў быў задаць пытанне). Развязаць я. (загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання; разм.). Віно развязала я. каму-н. (прымусіла разгаварыцца; разм.). Распусціць я. (пачаць гаварыць лішняе; разм. неадабр.). Сарвалася з языка што-н. у каго-н. (сказаў міжвольна, не падумаўшы; разм.). Трымаць я. за зубамі (перан.: маўчаць, калі гэта патрэбна). Цягнуць за я. каго-н. (перан.: прымушаць гаварыць, выказвацца; разм.). Я. без касцей у каго-н. (перан.: пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое; разм.). Я. добра падвешаны ў каго-н. (мастак добра гаварыць; разм.). Я. не паварочваецца сказаць (не хопіць рашучасці сказаць; разм.). Я. праглынеш (перан.: пра што-н. надта смачнае; разм.). Я. свярбіць у каго-н. (перан.: цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць; разм.).

2. перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).

3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

4. перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.
Языкі полымя. Языкі сумётаў.

|| памянш. язычок, -чка, мн. -чкі, -чкоў, м.

|| прым. языковы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і язычны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Языковая мышца. Язычныя нервы.

Паведаміць пра недакладнасьць