як,

як1, -а, мн. -і, -аў, м. Буйная жвачная жывёліна з доўгай поўсцю і рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай Азіі.

|| прым. якаў, якава і якавы, -ая, -ае.

як2.

1. прысл. пытальнае і адноснае. Якім чынам.
Я. знайсці тое месца? Я. жывеш? Вось я. трэба рабіць.

2. прысл. пытальнае. У якой ступені, наколькі.
Я. даўно ён паехаў?

3. прысл. азначальнае. У якой меры, ступені, да чаго.
Я. ён пастарэў. Я. я рада!

4. прысл. неазначальнае. Як-небудзь (разм.).
Трэба ж я. знайсці згубленае.

5. прысл. часавае. У які час.
Я гэта бачыў, я. ішоў з працы.

6. часц. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці.
Я.! Ты зноў дома! - Я не ведаю, куды паклаў рэчы. - Я. не ведаеш.

7. часц. ўзмацняльна-сцвярджальная. Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ў знач.: як можна, немагчыма.
Ну я. мне тут не перажываць.

8. часц. Пры дзеясл. зак. трывання абазначае нечаканасць дзеяння.
А ён я. ускочыць, пабяжыць!

9. злуч. параўнальны. Падобна да чаго-н.
Мяккі я. пух. Такі, я. і раней.

10. злуч. У якасці каго-, чаго-н.
Ён павінен гэта ведаць я. спецыяліст.

11. злуч. Ужыв. ў саставе пабочных груп і сказаў.
Я. кажуць. Я. напрыклад.

12. злуч. Абазначае часавыя адносіны паміж галоўным і даданым сказамі.
Я. успомніш, страшна становіцца (кожны раз, калі). Прайшло шмат часу, я. яны выехалі адсюль (з таго часу, калі).

13. злуч. Пасля адмоўных ці пытальных слоў і выразаў - акрамя, толькі.
Хто гэта мог зрабіць, я. не ты.

Як адзін чалавек - дружна, усе разам.
Як бы - умоўна-мяркуемае параўнанне. Згаджацца як бы нехаця.
Як бы там ні было - пры ўсіх умовах, ва ўсякім выпадку.
Як быццам - тое, што і быццам (у 1 і 2 знач.).
Як і што (разм.) - абагульненае ўказанне на аб'ект і сітуацыю. Раскажы нам, як і што.
Як мага - служыць для ўзмацнення ступені параўнання. Заходзь да нас як мага часцей. Як мага лепш.
Як ні - хоць і, нягледзячы на тое, што. Як ні лаюся, не слухаюць мяне.
Як (або што) ні кажы (разм.) - нягледзячы ні на што, усё-такі. Як ні кажы, а свой куток мілы.
Як сказаць (разм.) - выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н. - Яшчэ як сказаць. Можа, - і не.
Як толькі - адразу, зараз жа.
Як..., так і - злучнік пералічальны. Ён заўсёды акуратна выконвае як вытворчую работу, так і грамадскую.

Паведаміць пра недакладнасьць