Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Жывы труп. Відаць, калька з франц. м. (cadavre vivant). Вельмі слабы, хворы, блізкі да смерці чалавек.

Даведаўшыся, што ў Каляды быў партызанскі доктар, прыехалі эсэсаўцы, каб забраць яго, але, паглядзеўшы, махнулі рукой. «Гэта жывы труп», - сказаў эсэсаўскі афіцэр (І.Гурскі. У агні).

Пабудаваны на мастацкім прыёме аксюмарана - наўмыснага спалучэння двух слоў неаднолькавай часціны мовы, якія выражаюць лагічна неспалучальныя паняцці і ўзаемна выключаюць адно аднаго.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў   Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021