Жыўцом з'есці каго. Агульны для бел. і ўкр. (живцем з'їсти) м. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем.

Можа, вы мяне, братцы, аслабанілі б як... Ізноў жа... жыўцом мяне жонка з'есць, бо й так я забавіўся... (М.Лынькоў. На чырвоных лядах).

Паводле паходжання гэта выраз каламбурнага характару. Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне слова з'есці 'замучыць нападкамі, ганеннем' накладзена яшчэ адно, прамое значэнне гэтага ж слова 'скарыстаць на яду' з адначасовым дапаўненнем гэтага значэння экспрэсіўным дадаткам жыўцом 'у жывым стане'. Параўн. ужыванне дзеяслова з'есці і фразеалагізма жыўцом з'есці ў наступным урыўку: «З'есць мяне шэф, калі даведаецца, далібог, жыўцом з'есць...» (І.Новікаў).

Паведаміць пра недакладнасьць