Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Фама няверны. Агульны для ўсходнесл. (рас. Фома неверный, укр. Хома невірний) і польск. (niewierny Tomasz) м. Чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць чаму-н.

Заслонаў, весела смеючыся, дастаў з кішэні гімнасцёркі сваё колішняе пасведчанне... - Чытай, Фама ты няверны... (М.Лынькоў. Векапомныя дні).

Пра недаверка часам кажуць: не паверыць, пакуль не памацае. Так было і з апосталам Фамой, як пра гэта расказваецца ў евангельскай прытчы (Ян, 20, 24-29). Пачуўшы, што распяты на яго вачах Хрыстос уваскрэс, Фама сказаў, што не паверыць гэтаму, пакуль не ўбачыць і не памацае на яго руках ран ад цвікоў і не ўкладзе сваёй «рукі ў рэбры яго». І тады, як гаворыцца ў прытчы, з'явіўся перад ім Ісус і сказаў: «Падай палец твой сюды і падзівіся на рукі мае, падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры мае, - і не будзь няверны, а верны». На аснове гэтай легенды склаўся фразеалагізм. Яго прыметнікавы кампанент - семантычны архаізм, слова, адно са значэнняў якога ўстарэла. Раней прыметнік няверны ўжываўся і са значэннем ‘які не верыць’. Часам выраз ужыв. у літаратуры і ў такім афармленні: няверны Тамаш (М.Танк), няверны Хама (Я.Колас), Фама няверуючы (А.Жалязоўскі), Хама няверуючы (А.Жук), недаверлівы Фама (М.Танк), Хама-нявернік (Ф.Янкоўскі).

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў   Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021