Фількава грамата. Паўкалька з рас. м. Пустая паперка, несапраўдны ці няправільна напісаны дакумент.

З'явілася на тых хвалях розная шума несусветная, усялякія фуражыры-драпежнікі, якія бралі ў сялян і пошар, і коні пад шарлатанскія распіскі, фількавы граматы... (У.Дубоўка. Пялёсткі).

Узнікненне фразеалагізма растлумачваюць па-рознаму. Адны лічаць аўтарам выразу Івана Жахлівага, які нібыта пагардліва назваў маскоўскага мітрапаліта Філіпа Фількай, а яго пісьмы да цара, накіраваныя супраць апрычніны і палітыкі тэрору, - «филькиной грамотой». Другое меркаванне (М.М.Шанскі) больш пераканальнае: выраз узнік па мадэлі састаўных тэрмінаў тыпу духоўная грамата. Прыметнікавы кампанент фразеалагізма ўтварыўся ад назоўніка філька - уласна расейскага слова са значэннем ‘недалёкі чалавек, дурань’ (параўн. таксама расейскае простофиля). Першапачатковы сэнс выразу быў вузейшы, чым цяпер: ‘бязглузда складзены дакумент’.

Паведаміць пра недакладнасьць