Цяпер, калі падумаць, то не зразумела, з якой прычыны Федзя абазваў тады Любу імем вясковай жанчыны, якая была ў сяле хадзячым анекдотам (І.Грамовіч. На крутой гары).
Утвораны шляхам мадэліравання - на ўзор фразеалагізмаў хадзячая газета і хадзячая энцыклапедыя, якія з'яўляюцца калькамі ці паўкалькамі з заходнеэўрапейскіх моў.