Халодная вайна. Калька з анг. м. (cold war). Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-н.

- Там у нас цяпер халодная вайна. - Як гэта халодная вайна? Паміж кім і кім? - Паміж мамай і бацем. Ён на яе злуецца, крычаць пачынае, а яна быццам не заўважае яго (Я.Радкевіч. Сутокі дзён).

Склаўся на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўпершыню быў ужыты ў 1946 г. у выступленні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Ў.Чэрчыля ў Фултане і служыў для абазначэння варожай палітыкі капіталістычных дзяржаў у адносінах да Савецкага Саюза ва ўмовах афіцыйнага міру.

Паведаміць пра недакладнасьць