угодить совер.
1. (услужить) дагадзіць (каму-чаму), угадзіць (каму-чаму); унаравіць (каму-чаму)
на всех трудно угодить усім цяжка дагадзіць (угадзіць, унаравіць)
2. (попасть куда-либо) разг. трапіць; папасці
лиса угодила в капкан ліса трапіла (папала) у пастку
3. (удариться) разг. ударыцца, выцяцца, стукнуцца
он угодил лбом в дверь ён ударыўся (выцяўся) ілбом у дзверы (аб дзверы)
4. (бросая, попасть) папасці, трапіць, пацэліць, уцэліць
угодить камнем в окно папасці (пацэліць, трапіць) каменем у акно