чалавек, грамадская істота, якая валодае мысленнем, маўленнем і здольнасцю вырабляць прылады працы і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх.

чалавек м., чалавечак м. памянш. — агульн., Зах.-бран. р. (СПЗБ, ТС, Мат. Гом., Мат. дыял. сл., ГЧ, Каспяровіч, Растаргуеў, Шатэрнік, Цыхун, Юрчанка, Янкоўскі),
чалавячнішча н. павеліч. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
чалавырно н., чалавырніска н. павеліч. жарт. — Драг. (З нар. сл.),
чалавечына м. пагард. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ),
чалавечухна н. экспр. — Жытк. (ТС),
людзі мн., людцы мн. ласк. — агульн., Зах.-бран. р. (СПЗБ, ТС, Мат. Гом., Мат. дыял. сл., ГЧ, Каспяровіч, Растаргуеў, Шатэрнік, Цыхун, Юрчанка, Янкоўскі),
людзіна ж. — зах. з. (ТС, НЛ, Варлыга, Станкевіч, Федароўскі),
асоба ж. 'асобны чалавек' — Смарг., Чэрв. р., Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч),
парсона ж. 'індывідуум, асоба' — Смален. р. (Дабравольскі),
бывалец м. 'чалавек, які многа дзе бываў і многа што бачыў' — Жытк. (НС),
бываляшні прым. — Слуц. (ЖНшС),
першабутнік м. 'старажытны чалавек' — Жытк. (ТС),
серадавік м. 'чалавек сярэдняга ўзросту' — мясц. (Насовіч);

чалавек, які не дасягнуў сталага ўзросту, малады:
малады прым. — пашыр., Зах.-бран. р., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Растаргуеў, Янкова),
малоды прым. — Паст., Астр., Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
маладзён м. — мясц. (Насовіч),
маладзёнак м. — Пух. (СЦБ),
маладзіна ж. — Жытк. (ТС),
постары прым. 'не старога ўзросту' — Малар. (НЛ);

чалавек, які пражыў шмат год, дасягнуў старасці, стары:
стары прым., старэнькі прым. памянш., старэнечкі прым. памянш. — пераважна агульн., Вілен. р. (ТС, СПЗБ, Мат. Гом., ЖНС, ГЧ, Станкевіч, Шатэрнік, Цыхун, Янкова, Мат. апыт.),
стары прым. — Мсцісл., Латгал. р. (СПЗБ, Юрчанка),
старэзны прым. — Жытк. (ТС),
старэнны прым. — Гл. (Янкоўскі),
старынны прым. — Лоеў. (Янкова),
старое н. — Гл. (Янкоўскі),
стар'ё н. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
староцце н. — Зэльв. (Мат. Гарадз., Н. сл-сць),
прыстарэлы прым. — Астр., Лоеў., Вілен. р. (СПЗБ, Янкова),
старэцкі прым. — Чэрв. р. (Насовіч, Станкевіч, Насовіч),
старуткі прым. — Слон. (ЖНшС),
старучы прым. — Лоеў. (Янкова),
старкаваты прым. — Лельч. (НЛ),
астраркаваты прым. — Маст., Драг. (СПЗБ),
старадны прым., старадрэўні прым. — Лоеў. (Янкова),
далетні прым. — Лельч. (Кучук),
даўні прым. — Маз. (ГЧ),
векшы прым. — Стол. (ТС),
драхлы прым. — Лоеў. (Янкова),
лядаты прым., лядашчы прым. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
падошлы прым. — мясц. (Насовіч),
застары прым. 'вельмі стары чалавек' — Віл. (СЦБ),
прыстары прым. 'вельмі стары чалавек' — Драг. (НЛ);

чалавек, які толькі пачынае старэць:
пажылы прым. — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
пажылы прым. — Мядз., Малад., Стаўб., Маз., Лельч., Жлоб., Лоеў., Стол., Жытк. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., ТС, СЦБ, ГЧ, Кучук, Янкова),
паджылы прым. — Лаг. (Мат. мен.-мал.),
паджылы прым. — Астр., Брасл., Лаг., Малад., Чэрв., Уздз., Берасц., Стол., Жытк., Беластоц. р. (СПЗБ, ТС, ЖНС, Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік),
паджылавы прым. — Жытк. (ТС),
аджылы прым. — Лоеў. (Янкова),
жылы прым. — Бярэз. (СЦБ),
паджыўшы прым. — Карм. (Мат. Гом.),
падбылы прым. — Лаг., Чэрв. р. (Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік),
сталы прым. — Віц. р., Смарг. (Станкевіч),
постары прым. — Стол., Малар. (ТС, ДСБ),
старкавы прым. — Воран. (Сл. Гарадз.),
падстаркаваты прым. — Гарадз. (СРЛГ),
задзядзелы прым., паўдзядзелы прым., удзядзелы прым. — Мсцісл. (Юрчанка);

дарослы, сталы чалавек:
дарослы прым. — мясц. (Насовіч),
падрослы прым. — Шчуч. (СПЗБ),
вазрослы прым. — Віл., Бял., Чач. (СЦБ, Мат. Маг., ГЧ),
узрослы прым. — Буда-Каш. (ГЧ),
узросны прым., зросны прым. — мясц. (Насовіч),
зрослы прым. — Карэл., Стол. (СПЗБ, ТС),
сталы прым. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ, ЖС, Варлыга, Станкевіч),
сталаваты прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
сталны прым. — Гарадз. (СПЗБ),
гадоўны прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
летны прым. — мясц. (Насовіч);

аднагодкі:
равеснік м., равесніца ж. — Віц. р., Чэрв. р., Смарг., Карэл., Дзятл., Гл., Кам., Стол., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
роўніца м. і ж. — Малад. (Мат. дыял. сл.),
роўнюшка м. і ж., раўналетак м. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
адналетак м. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Зэльв. (Бялькевіч, Станкевіч, Сцяцко, Шатэрнік),
аднолетак м. — Драг. (Мат. апыт.),
аднагодак м. — спарадычна паўн.-зах. з., Стол., Жытк., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, Станкевіч),
адногадак м. — Пух. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
аднагодка ж. — спарадычна паўн.-зах. з., Раг. (СПЗБ, Станкевіч),
аднагоднік м. — Брасл. (СПЗБ),
гадок м. — Бял., Жытк., Лоеў. (ТС, НС, Янкова, Яўсееў),
аднарочніца ж. — Воран. (СПЗБ),
рочнік м. — Лаг. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць