Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

прымак, зяць, прыняты ў сям'ю жонкі, які жыве ў доме жонкі.

прымак м. — Зах.-бран. р., Чэрв. р., Гарадз., Воран., Іўеў., Маз., Жытк., Гл. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Растаргуеў, Станкевіч, Насовіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
прымака — Вілен. р., Віц. р., Чэрв. р., Брасл., Гарадз., Паст., Ашм., Смарг., Бярэз., Лаг., Докш., Валож. (СПЗБ, ЖС, Мат. дыял. сл., Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Шатэрнік, Варлыга),
прыймак м. — Зах.-бран. р., Кам., Кобр. (ЖНшС, Растаргуеў),
прымач м. — Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
прыйміч м. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
прымін м., прымень м. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
прымуш м. — Віц. р., Смален. р. (Станкевіч, Каспяровіч, Дабравольскі),
прымыш м. — мясц. (Насовіч),
баблюк м. — Гарад. (НЛ),
валазень — Смален. р. (Дабравольскі),
заўчух м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
надомнік м. — Вілен. р., Паст., Астр., Брасл., Мядз., Смарг. (СПЗБ, Мат. Гарадз., СЦБ),
перэбора м. 'зяць, які перабраўся жыць ад сваіх бацькоў да жончыных' — Стол. (ТС),
прыстань м., прыёмых м. — Смален. р. (Дабравольскі),
прыставень м. — Гарад. (НЛ),
прыстаўня м. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
прыстром м. — Кругл. (Мат. Маг.),
прытула м. зневаж. — Лоеў., Гом., Ветк. (Мат. Гом., Янкова),
прытуль м., прытуліч м. — Кам. (ЖНС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018