муляр, спецыяліст па будаванню чаго-н. з каменя або цэглы.

муляр м. — зах. з., Клім., Капат., Браг. (АЛА, ЛАБНГ, ЖНшС),
мураль м. — мясц. (Насовіч),
мурнік м. — Брасл. (ЛАБНГ, Станкевіч),
мураўнік м. — Малар. (ЛАБНГ),
мураж м. — Стол. (ТС),
каменшчык м. — агульн. (АЛА, ЛАБНГ, ЖНшС),
каменьшчык м. — спарадычна віц.-маг. г. і Гом. р. (ЛАБНГ),
ляпай м., ляпак м., лепак м. — Жытк. (ТС),
ляпар м. — Жытк., Лельч. (ТС, НЛ),
лептух м. — Лун. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць