жыхар, той, хто пражывае дзе-н., насельнік.

жыхар м. — Смален. р., Пол. (Станкевіч),
жыцель м. — Чач. (ГЧ),
жылец м., жыліца ж. — мясц. (Насовіч);

чалавек, які жыве ў горадзе:
гарадскі прым. — Буда-Каш., Чач., Гом. (Мат. апыт.),
мешчанін м. — мясц. (Станкевіч);

чалавек, які жыве ў вёсцы, вясковец:
селавы прым. — Глыб., Чэрв., Свісл. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., СПЗБ),
селявік м. — Маст. (Сл. Гарадз.),
сельскі прым. — Стол. (ТС),
селянін м. — Жытк. (ТС),
дзеравенскі прым. — Стол., Буда-Каш., Чач., Гом. (ТС, Мат. апыт.),
дзеравенец м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць