рука, верхняя канечнасць чалавека ад плечавога сустава да канца пальцаў.

рука ж., ручка ж. памянш. — агульн., Смален. р. (АЛА, ТС, НЛГ, ГЧ, Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Насовіч, Дабравольскі, Станкевіч, Янкоўскі, Юрчанка, Мат. апыт.),
рука ж. — Браг. (ГЧ),
ручаня н., ручаняты мн. памянш. — Гарадз., Зэльв., Драг. (АЛА, Цыхун., Сцяцко, Мат. апыт.),
ручайка ж. — Капатк. (АЛА),
лапа ж. перан. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
люшня ж., люшні мн. 'доўгія рукі' — Клец. (НЛ);

правая рука:
правіца ж. — мясц. (Насовіч),
праўша ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
правая (рука) — Нараўл. (ГЧ);

левая рука:
ляўша ж. — Чэрв., Мсцісл. (Шатэрнік, Юрчанка),
лявіца ж. — мясц. (Станкевіч),
манька ж. — Кам. (ЖНС);

частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю:
запясце н. — Рас., Лёзн., Леп., Круп., Навагр., Пін. (АЛА),
запясць ж. — Маст. (АЛА),
запасць ж. — Карэл. (АЛА),
запярсць ж. — Зэльв. (АЛА),
цурка ж. — Калінк., Хойн. (АЛА),
цуголка ж. — Рэч. (АЛА),
цыгулка ж. — Браг. (АЛА),
костачкі мн. — Івян. (АЛА),
палокаць м. — Лун. (АЛА),
вобліца ж. — Капатк. (АЛА),
члункі мн. — Шчуч. (АЛА),
хібіж м. — Кам. (АЛА),
плечыка н. — Гарадз. (АЛА),
кіста ж. — Пол. (АЛА),
плюсно н. — Смарг. (АЛА);

парная трубчастая косць плечавога пояса чалавека, якая злучае лапатку з грудзінай:
плячыца ж., плячыцка н. — Стол., Жытк. (ТС),
ключыца ж. — Слуц., Люб. (Мат. апыт.),
пелька ж. — Маг. (Мат. Маг.);

аснова кісці рукі:
пясць ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
пясце н. — Жлоб., Буда-Каш., Лоеў., Браг. (Мат. Гом., Янкова),
лапка ж. — Вілен. р. (СПЗБ);

астатак пакалечанай рукі:
кукса ж. — агульн., Зах.-бран. р. (ТС, Мат. Гом., Шатэрнік, Насовіч, Растаргуеў, Варлыга, Янкоўскі),
куксан м., кукс м. — Стол. (ТС),
кука ж. — Мядз. (Н. сл-сць),
кукон м. — Жытк. (ТС),
кукта ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
кумса ж. — Браг. (Мат. Гом.),
куцэўка ж. — Ветк. (Мат. Гом.),
куцобка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
культа ж. — Лоеў. (Янкова),
кульця ж. — Верхнядзв. (СПЗБ);

далонь з пальцамі; кісць:
пецярня ж. — Жытк. (ТС),
пецярук м. метаф. — Стол. (ТС),
пяцярыца ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч);

кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі:
кулак м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Станкевіч, Варлыга, Мат. апыт.),
кулачча н. зб. — Верхнядзв., Мсцісл., Зах.-бран. р. (СПЗБ, Растаргуеў, Юрчанка),
куксач м., комсць м. — Гарадз. (СПЗБ, СРЛГ);

частка рукі ад локця да кісці:
перадплечча н. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
галёта ж. — Стол. (НЛ);

плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў складзе плечавога пояса чалавека:
лапатка ж. — агульн. (Мат. Гарадз., Мат. Маг., Шатэрнік, Мат. апыт.),
каромысел м. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
крыло н. — Смален. р. (Дабравольскі);

частка рукі ад далоні да локця:
цэўка ж., цэвачка ж. памянш. — агульн., Зах.-бран. р. (АЛА, ДСБ, Шатэрнік, Каспяровіч, Растаргуеў, Янкова, Насовіч),
цэва ж. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
цурка ж. — Хойн. (Шатэрнік),
вобліца ж. — Петр. (Шаталава),
цыгулка ж. — Браг. (Шаталава),
цалка ж. — Капыл. (АЛА);

месца згібу рукі:
локаць м. — агульн., Смален. р. (ТС, Дабравольскі, Станкевіч, Шатэрнік, Янкова),
локіш м. — Дзярж. (НС);

унутраны бок кісці рукі:
далонь ж. — зах. з., Чэрв., Гарад., Слаўг., Вілен. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шатэрнік),
далоня ж. — зах.-пал. г., Лаг., Малад., Валож., Гарадз., Бераст., Слуц., Пух., Бых., Нараўл., Браг. (ЛАБНГ, ТС, Мат. мен.-мал., Мат. Маг., Мат. Гом.),
далошка ж. — Малад. (ЖС),
далонка ж. — Маз. (ГЧ),
даланя ж. — Паст., Смарг., Віл., Лаг. (СПЗБ, Станкевіч),
далань ж. — Малар. (ЛАБНГ),
долань ж. — Паст., Шчуч., Мядз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
длонь ж. — мясц. (Насовіч),
ладонь ж., ладошка ж. — усх. з., Глыб., Дзятл., Жаб., Вілен. р., Беластоц. р., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Маг., Дабравольскі, Мат. апыт.),
ладоня ж. — паўдн.-усх. з., Рас., Лёзн., Маст., Івац. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Маг., Мат. Гом., Янкова),
м'якіш м. 'мяккая частка далоні пад пальцамі' — Стол. (ТС);

адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі ў чалавека:
палец м. — агульн., Смален. р. (АЛА, ТС, Шатэрнік, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка, Дабравольскі, Янкоўскі),
брат м., перст м., пярсты мн. — Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
гегні мн. экспр., грэмзы мн. экспр. — Гарадз. (Цыхун),
грабары мн. жарт. — Пух. (СЦБ),
гобздзі мн. экспр. 'агрубелыя пальцы' — Гарадз. (Цыхун);

першы палец рукі:
вялікі палец — агульн., акрамя паўн.-усх. д. і часткі гарадз.-бар. г. (АЛА, ТС),
велькі палец — панямонскія гаворкі (АЛА),
бальшы палец — паўн.-усх. д. (АЛА),
старшы палец — Івац. (АЛА),
тоўсты палец — Свісл., Капыл. (АЛА),
пучка ж. — Жытк. (АЛА);

другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім:
другі палец — Паст., Смарг., Капатк., Шкл. (АЛА),
указацельны палец — агульн. (АЛА),
паказацельны палец — Капыл., Ганц., Браг. (АЛА, Мат. Гом.),
вялікі палец — Жытк. (АЛА),
палец каля старшага — Івац. (АЛА),
укашчык м. — Віц. (Каспяровіч),
ківун м. — мясц. (Станкевіч),
ражняк м. — Жытк. (ТС);

трэці палец на руцэ паміж указальным і безыменным:
сярэдні палец — агульн. (АЛА, Станкевіч),
срэдні палец — спарадычна паўн.-усх. д. (АЛА),
трэці палец — Смарг., Старадарож., Капатк. (АЛА);

чацвёрты палец на руцэ паміж сярэднім і мезенцам:
безымянны палец — паўн.-усх. д. (АЛА, Шаталава),
безыменны палец — Шарк., Лаг., Кам., Драг. (АЛА, Станкевіч),
безымённы палец — Навагр., Лаг., Слаўг. (АЛА),
безымінны палец — Беш. (АЛА),
падмязінец м. — Шарк., Валож. (АЛА, СПЗБ),
безымённік м. — Шарк. (АЛА),
безмязенны палец — Леп. (АЛА),
паўзмезянны палец — Саліг. (АЛА),
паламязінны палец — Бяроз. (АЛА),
каля мезеннага — Шчуч. (АЛА),
палец ля мезеннага — Хойн. (АЛА),
без імяня палец — Брасл. (АЛА),
пасрэдні палец — Пол. (АЛА),
чацвёрты палец — Паст., Смарг., Пух., Старадарож., Капатк. (АЛА),
меншы палец — Бяроз., Ветк. (АЛА),
глухі палец — Мёр. (АЛА),
нямы палец — Калінк. (АЛА),
крайні палец — Берасц. (АЛА),
злацяны палец — Івян. (АЛА),
палец кала сярэдняга — Івац. (АЛА),
казінец м. — Маст. (АЛА),
пярсцец м. — Ашм., Смарг. (Станкевіч);

пяты, самы малы палец на руцэ:
мезенец м. — Мёр., Круп., Дубр., Гор., Бых., Слаўг., Крыч., Касц., Чач., Берасц., Калінк., Смален. р., Зах.-бран. р. (АЛА, Растаргуеў, Дабравольскі, Насовіч),
медзенец м. — Рас., Беш. (АЛА),
мезік м. — Касц., Лельч. (АЛА),
мізік м. — Старадарож. (АЛА),
мезенік м., мезюк м., мізінік м. — Стол., Жытк. (ТС),
медзены палец — Пол., Віц., Смарг., Барыс., Бярэз., Валож., Жытк., Акц., Жлоб. (АЛА, СЦБ, Каспяровіч, Станкевіч),
мезены палец — агульн., акрамя зах.-пал. г. (АЛА, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Насовіч, Шатэрнік),
мізінец м., мізінчык м. памянш. — спарадычна агульн. (АЛА, ДСБ, Янкова),
мядзінчык м. памянш. — Гарад. (АЛА),
візінец м. — Лун. (АЛА),
мязенец м. — Ветк., Хойн. (АЛА),
мізяны палец — Брасл., Зэльв. (АЛА),
мязінны палец — Лях., Бяроз. (АЛА, Мат. Гарадз.),
мезюнк м. — Стол. (ТС),
малы палец — Пух. (АЛА, Станкевіч),
маленькі палец — Лёзн., Воран. (АЛА),
карачык м. — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.);

рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека:
ногаць м. — асн. мас. г., Малар., Стол. (ЛАБНГ, ТС, ЖНшС, СЦБ, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Юрчанка, Шаталава),
падногаць м. — Глыб., Жытк, (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом.),
пазногаць м. — паўн.-зах. з., Віц., Чэрв. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч),
нагець м. — Лельч. (ЛАБНГ),
кокаць м. — Слаўг., Мсцісл., Петр. (ЛАБНГ, Юрчанка, Насовіч),
когаць м. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
кокань м. — Петр. (Мат. Гом., Шаталава),
кіпяць м., кіпцік м. памянш., кіпцюрок м. памянш. — паўдн.-усх. з., Рас., Вілен. р., Смален. р. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг., Дабравольскі, Станкевіч),
кепець м. — Чэрв., Пух. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кнэпяць м. — Воран. (ЛАБНГ),
кніпць м. — Астр. (Сл. Гарадз.),
капцюр м. — паўн.-зах. з., Пол., Арш., Чэрв., Івац., Смален. р. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Дабравольскі, Станкевіч),
кацюр м. — Смален. р. (Дабравольскі),
кіпцюр м. — Ушацк., Арш., Стол., Гл., Петр., Хойн. (ЛАБНГ),
кабдзюр м. — Стаўб. (СЦБ),
пазур м. — зах.-пал. г., гарадз.-бар. г., Уздз., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СЦБ, ДСБ, ЖНшС, Мат. мен.-мал., Станкевіч, Шаталава),
пазюр м. — зах.-пал. г., Віц., Стаўб., Слон., Кам. (ЛАБНГ, ДСБ, СЦБ, НЛ, ЖНС, З нар. сл., Каспяровіч, Станкевіч),
пажур м. — Драг., Іван. (ЛАБНГ, ДСБ),
драпузь м. — Стол. (ДСБ),
габзур м., пуц м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.);

мякаць на канцы пальца:
пішчыкі мн. — Гарадз. р., паўднёвая Міншчына, Маг. (НЛ, З нар. сл., Н. сл-сць, СРЛГ, Мат. Маг.),
пушка ж., пушкі мн., пучка ж., пучок м., пучкі мн. — Слон., Зэльв., Пух., Слуц., Лун., Стол., Жытк., Петр., Маз., Зах.-бран. р. (ТС, НЛ, З нар. сл., Н. сл-сць, Мат. Гарадз., Растаргуеў, Кучук, Шаталава, Сцяцко),
пупешка ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
пупышка ж. — Гом. (Мат. Гом.),
пупушка ж. — Круп. (НС),
пыпашка ж. — Віл. (Шаталава),
шыпушка ж. — Бых., Лоеў. (Мат. Маг., Янкова),
ягада ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
ягадка ж. — Пін. (ДСБ),
ягодка ж. — Бяроз. (Шаталава),
мякіш м., мякішка ж. памянш. — Астр., Ветк. (Мат. Гарадз., Мат. Гом.),
мякушак м., мякушкі мн. — Мсцісл., Бых., Чач. (Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Мат. апыт.),
мякушка ж. — Чач., Ветк. (Мат. Гом.),
мякушка ж. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
макушка ж. — Рас. (Шаталава),
пузачка н. — Верхнядзв. (Шаталава),
шчыточак м. — Браг. (Шаталава);

сучляненне касцей на пальцах рук:
шчыкалаткі мн. — паўн.-усх. д., Мен. р., Іўеў, Карм., Чач., Добр., Стол., Лун., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Маг., Станкевіч, Варлыга, Каспяровіч),
шчыкаладак м., суставец м. — Стол. (ТС),
шчыкалакі мн. — Кругл. (ЛАБНГ),
шчыкаўкі мн. — Шкл. (АЛА),
чыкалаткі мн., чыкаткі мн. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ),
чыкодкі мн. — Малар. (ЛАБНГ),
мышчыкалаткі мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
мышчалкі мн., мышчалка ж., мышалкі мн. — Пол. (ЛАБНГ),
чучкі мн. — гарадз.-бар. г., Стаўб., Капыл. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, З нар. сл., Мат. Гарадз., Шаталава),
чучкі мн. — Маст., Зэльв. (ЛАБНГ, АЛА),
чучанкі мн. — Навагр. (НС, ЖС),
чучаланкі мн. — Зэльв., Лях., Ганц. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
чычалінкі мн. — Люб. (ЛАБНГ),
члунак м., члункі мн., члонкі мн. — спарадычна гарадз.-бар. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Шаталава),
шлункі мн. — Уздз. (ЛАБНГ),
сустава ж. — Беш., Смарг., Зэльв., Віл. (АЛА, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч),
сустаў м., суставы мн., сустаўчыкі мн. памянш. — Пол., Віц., Саліг., Крыч., Бых. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч, Насовіч),
састоў м. — Пух. (АЛА),
сустаўка ж., сустоўка ж. — Уздз., Паст., Івян., Чэрв., Круп., Пух., Жлоб. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. мен.-мал.),
сугібіны мн. — Беш. (АЛА, НС),
сукаленкі мн. — Шум., Віц., Сен. (ЛАБНГ, АЛА),
сукаленцы мн. — Беш., Сен., Бярэз., Крыч., Рэч. (ЛАБНГ, АЛА),
пучкі мн. — Воран., Іўеў., Шчуч., Ваўк., Лях., Ганц., Браг. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Шаталава),
пучкі мн. — Слон. (ЛАБНГ),
пушкі мн. — паўднёвая Міншчына, Маз., Хойн., Браг. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС),
пушкі мн. — Ганц. (ЛАБНГ),
каленцы мн. — Верхнядзв., Рас., Мёр.,
каленка н. — Рас. (Шаталава),
костачкі мн. — паўдн.-усх. з., спарадычна паўн.-зах. з., Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА),
крупылі мн. — Воран. (ЛАБНГ),
гібяжы мн. — Паст. (ЛАБНГ),
калодачкі мн. — Бяроз. (АЛА, ДСБ, Шаталава),
коткі мн., котачкі мн. — Драг., Іван. (АЛА, ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць