Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

гультай, лянівы, той, хто ўхіляецца ад працы, лодар.

гультай м., гультайка ж. — агульн. (ГЧ, Шатэрнік, Мат. Гарадз., ЛАБНГ, Станкевіч, Бялькевіч, Каспяровіч, СПЗБ, Янкоўскі, Насовіч, Мат. апыт., З нар. сл., ТС, ЖНшС),
гульцяй м., гульцяйка ж. — Стол., Жытк., Браг. (ДСБ, ТС, ЛАБНГ),
гультаіна м. і ж. павеліч. — Ушацк., Дубр., Валож., Стаўб., Навагр., Чэрв., Віц. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Станкевіч, Каспяровіч),
гультаіна м. і ж. — мясц., Мёр. (З нар. сл., Насовіч, Станкевіч),
гультаюга м. і ж. павеліч. — Паст., Ашм., Мсцісл. (ЛАБНГ, Насовіч),
гультаішча н. павеліч. — зах. з., Маг. р., Чэрв. р., Гом. р., Круп., Асіп., Гл. (ЛАБНГ),
гультаюжына м. — Дзярж. (СЦБ),
гультаёвіна м. і ж. павеліч. — Іўеў. (ЛАБНГ),
гультаіска м. і ж. павеліч. — гарадз.-бар. г., зах.-пал. г., Брасл., Ашм. (ЛАБНГ, Цыхун, НЛ),
гульцяіска н. павеліч. — спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
гультаяваты прым. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
гультаяваты прым. — мясц. (Насовіч),
гуляка м. і ж. асудж. — Лаг., Маст., Брасл., Мёр., Гл., Лоеў. (Варлыга, Мат. Гарадз., СПЗБ, З нар. сл., Янкоўскі, Янкова), м. — Брасл. (СПЗБ),
гулец м. — Бял., Мсцісл., Гом., Хойн. (Яўсееў, Юрчанка, Мат. Гом.),
гульнівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
нагула аг. — мясц. (Насовіч),
гульбес м. — Рэч. (НС),
гулюля м. і ж. — Гом. (Н. сл-сць),
лежань м. — Глыб., Навагр., Лаг. (СПЗБ, Варлыга),
лежабок м. — Мёр., Гл., Чач., Гом. р. (З нар. сл., Янкоўскі, Мат. апыт., НЛГ),
лежабока м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.), м. — Жытк. (ТС),
лажбей м. лаянк. — Уздз. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
ляга ж. і м. — Клім. (Мат. Маг.),
лажбень м. лаянк. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
ляжай м. — Зэльв. (ЖС, СРЛГ),
паляжака ж. — Стол., Лельч. (ТС, Кучук),
паляжур м. — Жытк. (ТС),
ляжак м. асудж. — Дзятл. (СРЛГ),
лягавы прым. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
легаль м. — Акц. (Мат. Гом.),
лагуха м. і ж. — Пін. (НЛ),
ляжнюка м. — Стол. (ТС),
лежанка аг. — мясц. (Насовіч),
лежня м. і ж. — Драг., Лун. (ДСБ),
выляжанка ж. — мясц. (Насовіч),
завала м. і ж. — Чэрв. р., Навагр., Мсцісл. (Станкевіч, Шатэрнік, Мат. Гарадз., З нар. сл., Юрчанка),
заваліна ж. асудж. — Уздз., Мсцісл. (СЦБ, Юрчанка),
заваліна м. і ж. — Зэльв. (Сцяцко),
завалень м. груб. — Лаг., Мёр. (Варлыга, З нар. сл.),
завалін м. і ж. 'той, хто толькі ляжыць і нічога не хоча рабіць' — Бял. (Мат. дыял. сл.),
завалач м. і ж. — Уздз. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
завалюга м. і ж. асудж. — Навагр., Мсцісл. (НС, Юрчанка),
заваляка м. і ж. асудж. — Навагр. (НС),
завальня ж. — Пух. (СЦБ),
завалей м. — Стол. (ТС),
завалішча м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
павала аг. перан. — мясц. (Станкевіч),
нявала м. — Воран. (СПЗБ),
зугувала ж. — Касц., Краснап. (Бялькевіч),
валяч м. асудж. — Карэл., Гарадз. (Мат. Гарадз., СПЗБ),
валуй м. 'гультай, нягоднік' — мясц. (Насовіч),
валюш м. — Слон. (ЖНС),
валінь м. — Смален. р. (Дабравольскі),
валяг м. — Гарадз. р. (Цыхун),
уваль м. — Смален. р. (Дабравольскі),
уваліна м. і ж. — Бераст. (СРЛГ),
вывалень м. — Жытк. (ТС),
вывальгіс м. — Гарадз. р. (Цыхун),
зломак м. зневаж. 'гультай; чалавек, які не ўмее і не хоча рабіць' — Барыс., Бял., Мсцісл., Жытк. (Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Юрчанка, ТС),
ламіна м. і ж. перан. груб. — Мсцісл., Гл. (Юрчанка, Янкоўскі),
ламіна м. і ж. груб. — Мёр. (З нар. сл.),
ламініна м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
ламей м. асудж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ламень м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
лоўма м. і ж. — Жытк. (ТС),
ламака ж. перан. 'лянівы, нязграбны чалавек, няўмека' — Стол., Жытк. (ТС),
уломісты прым. 'непаваротлівы, гультаяваты' — Мсцісл. (Юрчанка),
уломак м. 'гультаяваты здаравяка' — Мсцісл. (Юрчанка),
улома м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
уломіна м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
уломішча м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
няўломак м. 'чалавек, які можа што-небудзь зрабіць, але не хоча' — Круп. (НС),
ломацень м. 'гультаяваты і ні на што не здатны чалавек' — Гарадз. (СРЛГ),
ляны прым. — Віц. р., Гл., Стол. (Каспяровіч, Янкоўскі, ТС),
лены прым. — мясц. (Насовіч),
лянівы прым. — Тал., Карм., Берасц., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
ленаваты прым. 'схільны да лені, дастаткова лянівы' — Чэрв., Зах.-бран. р. (Шатэрнік, Растаргуеў),
лянцяй м., лянцяйка ж. — Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
ленцявяты прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
ленагуз м. — Жытк., Пін., Беластоц. р. (ТС, ЖНС, СПЗБ),
лянгуз м. — Смален. р., (Дабравольскі, Насовіч),
лянюх м. — Вілен. р. (СПЗБ),
лянівіца ж. неадабр. — Віл. (СЦБ),
лянуцька аг. — Смарг., мясц. (Гарэцкі, Станкевіч),
ляньлівы прым. — Краснап. (Бялькевіч),
аблянелы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
лотра м. і ж. — Віл., Касцюк., Мсцісл. (ЖС, Бялькевіч),
лотр м. зневаж. — Гом., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі),
латруга м. і ж. лаянк. — Гом. р., Добр., Карм. (НЛГ, Мат. Гом.), ж. — Навагр. (Н. сл-сць),
латрыга м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
латрына ж. — Клім. (Бялькевіч),
лотрына, лотрышча м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
лойтра ж. зневаж. — Лоеў. (Янкова),
бінда ж. 'гультаяватая жанчына' — Чэрв. р. (НЛ, СПЗБ),
біньдзюк м. лаянк. 'хлопчык, гультай і свавольнік' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
біндзюгай м. — Мсцісл. (Юрчанка),
біндзюгайла м. і ж. — Мсцісл., (Юрчанка, Насовіч, Станкевіч), м. — Пруж. (ДСБ),
біндус м. — Зэльв. (Сцяцко),
лодар м. — Чач., Гом., Лоеў., Стол., Віц. р., Мёр., Астр., Смален. р., Зах.-бран. р. (Мат. Гом., Мат. апыт., ТС, З нар. сл., СПЗБ, Янкова, Каспяровіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
ладарышча н. — Стол., Жытк. (ТС),
апока м. і ж. 'гультай, лежабок; той, хто любіць доўга спаць' — віц.-маг. г., Смален. р. (Н. сл-сць, Мат. Маг., Бялькевіч, Юрчанка, Каспяровіч, Станкевіч, Яўсееў, Дабравольскі),
лабатрас м. 'гультай, безадказная асоба' — Мсцісл., Зах.-бран. р., Смален. р. (Юрчанка, Растаргуеў, Дабравольскі),
лабатрос м. — Віц. р., Круп. (НС, Каспяровіч),
лабатрасіна м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
лабатрасішча м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
лабяк м. — Гом. (Мат. Гом.),
лабур м. — Стол. (ТС),
лобус м. — Зэльв. (ЖС),
лабідуда м. зневаж. 'абібок; няўклюда' — Лаг., Светлагор. (СЦБ, Мат. Гом., Варлыга),
лайдак м., лайдачка ж. — Астр., Паст., Смарг., Ганц., Драг., Жытк., Чэрв., Віц. р., Гом. р., Ветк., Чач., Смален. р. (СПЗБ, ТС, НЛГ, Мат. апыт., Шатэрнік, Каспяровіч, Дабравольскі),
лайдачына м. і ж. — Воран. (СПЗБ),
лайдачы прым. — Лід. (Мат. Гарадз.),
ляйдачы прым. — Берасц. (ЛАБНГ),
абібок м. — Лаг., Чэрв., Мсцісл., Лоеў., Жытк., (Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч, Бялькевіч, Янкова, ТС),
абібока м. і ж. — Краснап., Віл. (Бялькевіч, Станкевіч),
абібочына м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
забабула м. і ж. зневаж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
забібуліна м. і ж. зневаж. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
лядашчы прым. — цэнтр.-пал. г., зах.-пал. г. (акрамя наваколля Брэста) (ЛАБНГ, ТС, ЖНшС),
лядзяшчы прым. — Жытк. (ТС),
лядачы прым. — Гом. р., спарадычна паўдн. р., пераважна крайняя паўднёвая частка, Пол., Стаўб., Пін. (ЛАБНГ, Янкова, ЖС),
ледач м. і ж. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
лантух м. зневаж. 'гультай; вялікі, непаваротлівы, лянівы' — Слуц. (Н. сл-сць),
лантух м. — Лельч. (НЛ),
лантушчыска н. — Кам. (ЛАБНГ),
ланцюга м. і ж. — Шарк. (ЛАБНГ),
лантрух м. зневаж. — Мёр. (З нар. сл.),
лантруга м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
ландук м. — Пух. (ЛАБНГ),
ланта ж. — Пух., Бых. (ЛАБНГ),
лантар м. — Брасл. (ЛАБНГ),
пехцер м. — Маз. (Мат. Гом.),
пяхцер м. — Добр., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі),
бамбіза м. і ж. зневаж. — Вілен. р., Уздз., Краснап., Гом. (СПЗБ, СЦБ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
бамбізка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
банбіза ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
лында м. і ж. зневаж. — Мсцісл., Пін., Смарг. (НЛ, Юрчанка, Сл. Гарадз.), ж. — Касц., Ветк. (Мат. Маг., Мат. апыт.),
лындуля м. і ж. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
лындуліна м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
лындулішча м. і ж. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
апікур м. — Круп., Барыс. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
атландзер м., атландзерка ж. 'гультай, гультайка; бестурботны, лежабок' — Бял., Мсцісл. (Н. сл-сць, Юрчанка),
атланка ж. 'здаровая гультаяватая жанчына' — Мсцісл. (Юрчанка),
убоіна м. і ж. — Верхнядзв., Астр., Навагр. (Шаталава, Мат. мен.-мал., Н. сл-сць),
убоісты прым. — Валож. (СПЗБ),
пабойня м. і ж. груб. перан. — Мёр. (З нар. сл.),
пабоіна м. і ж. узмацн. перан. — Мёр. (З нар. сл.),
бягун м., пабягунка ж. 'той, хто бегае ад справы' — Віц. р., (Каспяровіч, Станкевіч, Насовіч),
баглай м. 'непаваротлівы мужчына, лежабок, гультай, дармаед, цяльпук' — Ветк., Мсцісл., (Мат. Гом., Насовіч, Гарэцкі, Бялькевіч),
сачок, сак м. зневаж. 'гультай, сімулянт' — Круп., Бялын. (Мат. мен.-мал., Яўсееў),
падла м. і ж. груб. перан. 'вялікі гультай' — Мёр., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі),
падліна м. і ж. узмацн. — Мёр., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі),
падлюк м. груб. перан. — Мёр. (З нар. сл.),
труцень м. перан. 'гультай' — Іўеў., Гом., (Мат. Гарадз., Мат. апыт., Насовіч),
памок м. іран. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
помак м. асудж. — Лаг. (Мат. мен.-мал.),
агурэнь м. 'гультай, які самахоць паддаецца гультайству' — Паст., Лаг. (СПЗБ, Варлыга),
дзяньгуб м., дзяньгубка ж. 'гультай, гультайка, што марнуе працоўны час' — Лаг., усх.-маг. р., мясц. (Варлыга, Бялькевіч, Насовіч),
лярва ж. — Чач., Ветк., Мсцісл. (Мат. апыт., Юрчанка),
аторва м. і ж. — Мсцісл., Бял. (Юрчанка, Яўсееў),
аторвіна м. і ж. павеліч. — Мсцісл., Бял. (Юрчанка, Яўсееў),
падорва м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
падэрва ж. — Старадарож. (Мат. апыт.),
паненка ж., панюся ж. неадабр. 'пра кабету з замашкамі пані, якая ўхіляецца ад работы' — Раг., Гом., Стаўб. (Мат. Гом., СЦБ, Мат. мен.-мал.),
апанелы прым. — Гарадз., Мсцісл. (Сл. Гарадз., Юрчанка),
нерабацень м. і ж. — Маз. (Мат. Гом.),
нераб м. — Астр. (Мат. Гарадз.),
бяздзельнік м. неадабр. — Віл. (СЦБ),
бяздзелуха ж. — Акц. (ЛАБНГ),
барыня ж. зневаж. 'гультайка' — Лоеў., Чач., Ветк. (Мат. апыт., Янкова),
дзюзна ж. зневаж. 'вялікая дзяўчына, але ні да чаго не здольная, няўмелая' — Мёр. (З нар. сл.),
дзякуня ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
лябех м. — Лоеў., Рэч., Чач., Клім., Зах.-бран. р. (Янкова, Мат. Гом., Мат. апыт., Бялькевіч, Растаргуеў),
бінька м. і ж. — Гор., Шкл. (Мат. Маг., Н. сл-сць),
дубадзел м. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
лакіза м. зневаж. — Рэч. (Мат. Гом.),
лагіза ж. неадабр. — Чэрв. р., Стаўб. (СЦБ, Шатэрнік),
лагізон м. 'прагульшчык' — Карэл. (ЖНЛ),
лапеза ж. абразл. 'гультай, беларучка' — Бял. (Яўсееў),
неўставака м. і ж. — Гл., Паст. (Янкоўскі, СПЗБ),
біцук м. зневаж. — Дзярж., Нясв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
нягодны прым. — Стол. (ЛАБНГ),
негадзяй м. 'гультай, нягоднік' — Жытк. (ТС),
нягеда м. і ж. — Зэльв. (СРЛГ),
цымбал м. зневаж. — Клецк., Лаг. (НЛ, СПЗБ),
лут, лыт м. перан. — Жытк. (ТС, Гарэцкі, Станкевіч),
луцяра н. экспр. — Жытк. (ТС),
дында м. і ж. — Віл., Паст., Смарг. (СПЗБ),
дындаль м. — мясц. (Станкевіч),
дрында аг. — мясц. (Насовіч),
дрындала ж. экспр. — Паст. (СПЗБ),
логва м. і ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
логмін м. — Стаўб. (ЖС),
улог м. — Кам. (ЖС),
лагута ж., лагуцішча н. — Жытк. (ТС),
лайнік м. — Чэрв., Пух. (Станкевіч),
пацюпайла, паціпайла м. і ж. зневаж. — Паст., Брасл., Лаг., Пух. (СПЗБ),
валіза м. і ж. асудж. — Навагр., Іўеў. (З нар. сл., Сл. Гарадз.),
лыняка 'лянцяй, які ўхіляецца ад справы' — Смален. р. (Дабравольскі),
бабай м. — Паст. (СПЗБ),
балэбус м. зневаж. — Гом. р. (НЛГ),
бімбус м. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
бербус м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
бікус м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
нявывалака м. і ж. 'нязграбны гультаяваты чалавек' — Кругл. (Мат. Маг.),
пустольга 'нядбайны чалавек, гультай' — Лельч. (Кучук),
дзыга аг. 'хто бегае ад справы' — мясц. (Насовіч),
зундаль м. 'вялікі лянівы чалавек' — Віц. р. (Каспяровіч),
абротнік м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Станкевіч),
атрутнік м. лаянк. 'гультай, сварлівы і надаедлівы' — Чэрв. (Станкевіч),
башмет м. 'неахайны, лянівы' — Смален. р. (Дабравольскі),
апоўзік м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
бутус м. 'гультаяваты хлопец' — Бял. (Яўсееў),
юнда м. і ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
лайбус м. — Бял. (Яўсееў),
прачуханец м. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
нярэпа м. і ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
калэйша м. і ж. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
лайнік м. — Чэрв., Пух. (Станкевіч),
біёміна м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
базыга м. і ж. — Гарадз. (Мат. Гарадз.),
паляясака м. — Жытк. (ТС),
біла н. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
мянта м. і ж. перан. 'балбатун, гультай' — Жытк. (ТС),
філюта м. і ж. — Брасл. (СПЗБ),
рэйда м. і ж. зневаж. — Шчуч. (СПЗБ),
шалыган м. — Бераст. (СРЛГ),
таўлуй м. — Дзятл. (СРЛГ),
калуш м. асудж. — Маст. (СРЛГ),
галетальнік м. зневаж. — Іўеў. (СРЛГ),
амастака м. і ж. зневаж. — Іўеў. (СРЛГ),
шэхвараст, шахвараст м. і ж. абразл. 'гультай, прайдзісвет' — Ваўк., Жытк., Стол. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.),
блаўкіня ж. асудж. 'гультай, пустамеля' — Паст. (СПЗБ),
байвол м. зневаж. — Віл. (СПЗБ),
вісла ж. зневаж. — Пух. (СПЗБ),
манкірант м. — Іўеў. (СПЗБ),
ляўтра м. і ж. лаянк. — Глыб. (СПЗБ),
чыпчыліндра ж. экспр. 'жанчына, якая не хоча і не любіць працаваць' — Навагр. (З нар. сл.),
додаль м. — Слуц. (ЖС),
тэндаль м. 'гультаяваты дзяцюк' — Слуц. (ЖС),
галда аг. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
галгаянка ж. — Уздз. (СЦБ),
рудзіля ж. — Малар. (ЖНС),
пацянечнік м. — Ганц. (ЖНС),
гнёнік м. экспр. 'абібок, гультай, хітрун' — Слон. (ЖНС),
стрыхліна м. і ж. асудж. — Гарадз. (ЖНС),
абротнік м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
ачкулас м. 'гультай, сарвігалава' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
лучнік м. — Петр. (Мат. Гом.),
лізбень м. — Раг. (Мат. Гом.),
заўгольнік м., заўгольніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
лабуз м. гумар. — Мсцісл. (Юрчанка),
ступень м. і ж. эмац. — Мсцісл. (Юрчанка),
гуц м. — Гарадз. р. (Цыхун),
какора м. і ж. — Гом. (Мат. Гом.),
брус м. перан. груб. 'лежабок' — Мсцісл. (Юрчанка),
гойда м. і ж. — Касц. (Мат. Маг.),
бац м. — Касц. (Мат. Маг.),
хатніца ж. — Рас. (Шаталава),
друк м. перан. 'гультай' — Лоеў. (Янкова),
серапека ж. — Лоеў. (Янкова),
ментух м. абразл. — Лоеў. (Янкова),
чыкоха ж. зневаж. — Гл. (Мат. Маг.),
туйка ж. — Гарад. (Каспяровіч, Станкевіч),
туляя м. і ж. — Пух. (Шатэрнік, Станкевіч),
біёмін м. — Зэльв. (Сцяцко),
лаштай м., лаштайка ж. — Браг. (Н. сл-сць),
гаталяй м. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
беззаботніца ж. асудж. — Навагр. (НС),
балыга аг. — Смал. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
ібут, ібуць м. перан. 'бадзяга, лодар' — Стол., Жытк. (ТС),
пабаўня ж. і м. экспр. — Шум. (СПЗБ),
баляснік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
аграз м. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
туібень м. асудж. — Мсцісл. (Юрчанка),
палена н. перан. 'лежань, гультай' — Жытк. (ТС),
ламаш м. — Шчуч. (СПЗБ),
лемеш м. перан. — Бял. (Яўсееў),
валяваха ж. зневаж. 'лянівая жанчына' — Светлагор. (Мат. Гом.),
віхляй м., віхляйка ж. перан. — мясц. (Насовіч),
лацуй м. — Люб. (СПЗБ),
пацягайла м. — Мсцісл. (Юрчанка),
шалападзец м. — Краснап. (Бялькевіч),
развазень, розвазень м. 'лянівы' — Смален. р. (Дабравольскі),
бульбяшнік м., бульбешнік м. перан. асудж. 'гультай, які жыве за кошт бацькоў' — Касц. (Мат. Маг.),
валантырка ж. 'жанчына, якая не любіць сядзець за справай' — мясц. (Насовіч),
дзюндзя аг. 'лайдак, які ходзіць звесіўшы галаву, як п'яны' — мясц. (Насовіч),
ляля ж. перан. 'распешчаная, не прывучаная да працы дзяўчына' — Гарадз. (Цыхун),
даліктуся ж. іран. 'тая, што баіцца фізічнай працы' — Ганц. (ЖНС);
шмыкун м., шмыкуння ж. 'чалавек, які бегае ад працы' — мясц. (Насовіч);

лайдак, гультай; вялікі гультаяваты падростак:
бэйбус м. зневаж. — цэнтр. з., пераважна яе цэнтральная частка, Стол., Жытк. (ЖС, Сл. Гарадз., СЦБ, Мат. мен.-мал., ТС),
бейбус м. — Бяроз., Стол., Жытк., Смален. р., Зах.-бран. р. (ДСБ, ТС, Дабравольскі, Растаргуеў),
бэйбас м. зневаж. — Драг., Віц. р., Мёр. (НЛ, Каспяровіч, Станкевіч, З нар. сл.),
бейбас м. — Берасц. (ДСБ),
байбус м. лаянк. — Слуцк., Бял., Стол., Жытк., Пух., Гом. р. (З нар. сл., Яўсееў, ТС, ДСБ, Мат. мен.-мал., НЛГ),
байбас м. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
байбусны прым. — Бял. (Яўсееў),
байбасіна м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
байбак м. — Гарадз., Пух. (Мат. Гарадз., СЦБ, Гарэцкі, Станкевіч),
байбачыска м. узмацн. — Гарадз. р. (Цыхун),
бэйбук м. пагардл. — Віл. (СЦБ),
байдак м. — Жытк., Смален. р. (ТС, Дабравольскі),
байдур м. — Жытк. (ТС),
байдзір м. — Лоеў. (Янкова),
байдура ж. — Стол. (ТС),
байдушчына — Жытк. (ЖНшС),
бэйдус м. — Клім. (Мат. Маг.),
бык м. перан. асудж. — Мёр., Жытк. (З нар. сл., ТС),
бычуля м. перан. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
быкавела м. і ж. — Стол. (ТС),
быкавелішча н. — Стол. (ТС),
быкса ж. 'гультаяватая дзяўчына' — Мсцісл. (Юрчанка);

гультаяваты здаравяка:
бастысь м. — Віц. р. (Станкевіч, Каспяровіч),
брысь м. зневаж. — Бял. (Яўсееў),
басіла м. — Бял. (Яўсееў),
стаеннік м. экспр. — Навагр. (Н. сл-сць),
мянёк м. гумар. — Мсцісл. (Юрчанка),
агрэвус м. зневаж. — Мсцісл. (З нар. сл.),
аббівала м. — Гом., Буда-Каш. (Мат. Гом.),
бугаіска м. асудж. — Зэльв. (Сцяцко),
лабіна м. асудж. — Бял. (Яўсееў);

гультай, валацуга:
брында м. і ж. — Гом., Віц. р., Пух., мясц. (Мат. Гом., Каспяровіч, СЦБ, Насовіч, Станкевіч),
брындзік м. — Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
брындавус м. — Мсцісл. (Юрчанка),
пабрыдзень м. — Лаг. (Варлыга),
валацуга м. — Касц., Крыч. (Бялькевіч),
шлында м. і ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
совалка, сованка м. і ж. — Навагр., Шчуч. (Сл. Гарадз.),
пабадзяй м. — Лаг. (Варлыга),
заблуда м. і ж. — Лун., усх.-маг. р. (Шаталава, Бялькевіч);

гультай; няўдаліца; няўмека; недарэка:
бязула м. і ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Станкевіч, Яўсееў, Юрчанка),
бязуля м. і ж. — Ваўк. (СРЛГ),
бязуліца м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка);

той, хто не працуе, а жыве на чужыя сродкі:
дармаед м. — Гом. р., Віц. р., Смарг. (НЛГ, Каспяровіч, Станкевіч, Насовіч),
дармоед м. — Стол., Жытк. (ТС),
дармаедзіна м. — Навар. (Н. сл-сць),
дарэмнік м. — Жытк. (ТС);

гультай; чалавек, які не працуе, а сядзіць:
седзень м. — Бял., Гом. (Яўсееў, Н. сл-сць),
сядуха аг., неадабр. — Круп. (Мат. мен.-мал.),
сідзяга м. і ж. — Лоеў. (Янкова);

гультай, лянівы, неахайны:
апушчэнец м. — Смален. р. (Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі),
апушчэнка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
апушчэннік м. — Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
апушчэнніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі);

гультай, лянівы, непаваротлівы:
дзяндзівір м., дзяндзівірка ж. — мясц. (Насовіч),
дзеньдзюль аг. — мясц. (Насовіч).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019