грог // грот1 / грот2

Грог. Моцны напітак з каньяку або рому, разбаўленых салодкай гарачай вадой.
Здзіўлены перашэпт ззаду - столік, вядома, шчыльна абкружаны - асалода штабс-капітану. Як келіх гарачага грогу пасля цяжкага зімовага пераходу. У.Мехаў.

Грот1. Штучная або натуральная пячора.
Пятрусь пражыў у Артэку многа дзён. Ён мог бы з завязанымі вачыма знайсці цудоўны грот Пушкіна. М.Даніленка.

Грот2. Ніжні вялікі парус на грот-мачце - самай высокай мачце на парусных суднах.
Я сказаў ставіць грот, і парус пачаў падымацца. Б.Жыткоў.

Паведаміць пра недакладнасьць