Эгіпецкая (егіпецкая) кара. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. египетская казнь, укр. египетська кара). Нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота.

[Ухватаў:] Не-е, я на вас аброцьку знайду. Я табе такую кару егіпецкую зараз знайду, на ўсё жыццё табе хопіць! (А.Макаёнак. Пагарэльцы).

Склаўся на аснове біблейскага аповеду (Зыход, 7-12) аб дзесяці карах (ператварэнне вады Ніла ў кроў, падзеж жывёлы, маравая пошасць, нашэсце саранчы, шматдзённая цемра і інш.), якімі Бог пакараў эгіпцян за тое, што фараон адмаўляўся вызваліць жыдоў, што жылі ў Эгіпце на становішчы рабоў.

Паведаміць пра недакладнасьць