Ерыхонская (іерыхонская) труба. Паўкалька з франц. м. (trompette de Jéricho). Чалавек з вельмі гучным голасам.

Хлопцы пасапвалі насамі. Мудрык храпе. Выводзіць рулады, нібы трактар, Ерыхонская труба (І.Навуменка. Бульба).

Выток фразеалагізма - біблейскі тэкст (Ісус Навіна, 6). Ізраільцяне, вызваліўшыся з эгіпецкага палону, накіраваліся ў Палесціну і па дарозе асадзілі горад Ерыхон. Сцены горада былі вельмі моцныя, і, здавалася, іх немагчыма разбурыць. Але калі ўсе затрубілі ў свяшчэнныя трубы, то сцены абваліліся і горад быў узяты.

Паведаміць пра недакладнасьць