Хаваць (схаваць) канцы <у ваду>. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. прятать концы <в воду>, укр. ховати кінці <в воду>). Спрытна знішчаць ці ўтойваць тое, што было доказам віны.

Каб схаваць канцы ў ваду, прынялі Саламонава рашэнне: перадаць завод на баланс калгаса «Прагрэс» (І.Дуброўскі. Незамкнуты круг).

Відаць, узнік на аснове фразеалагізма канцы ў ваду.

Паведаміць пра недакладнасьць