Барысаўскі партызанскі аддзел «Чорнага Ката», адна з самых актыўных (з ведамых нам на сёньняшні час) вайсковых фармацый, якая належала да партызанскай арганізацыі «Чорны Кот». Дзейнічаў на Барысаўшчыне й у сумежных раёнах у другой палове 1940-х гг. Амаль штотыднёва выдаваў газэту «Лесавік». У 1948 г. войскі НКВД пад час карнай апэрацыі супраць Барысаўскага аддзела ўжывалі атрутныя газы. Адзін з партызанаў у 1949 г. перабраўся праз Заходні Бэрлін на Захад. Лёс партызанскага адзьдзела невядомы. Магчыма, адным з камандзіраў аддзелу быў Сакаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць