Беларуская Нацыяналістычная Сябрына (БНС), адно з першых выразна нацыяналістычных беларускіх згуртаваньняў. БНС дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўнівэрсытэта Сьцяпана Батуры. БНС мела антыбальшавіцкі характар, ды выкрывала сапраўдную сутнасьць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газэту «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідэр Беларускай Нацыяналістычнай Сябрыны. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газэты. Па некаторых зьвестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі.

Паведаміць пра недакладнасьць