«Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі» («Бюлетэнь БНП»), падпольнае выданьне. Выходзіла ў Беларусі й Нямеччыне ў 1942-46 гг. Рашэньне пра выданьне «Бюлетэня БНП» прыняў ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі летам 1942 г. Адказным рэдактарам быў прызначаны Міхась Рагуля. Пад час нямецкай акупацыі ў Беларусі выйшла 2 нумары выданьня, накладам у 500 паасобнікаў кожны. Астатнія нумары выйшлі ва Ўсходняй Прусіі й у Бэрліне. Апошні «Бюлетэнь БНП» быў выдадзены Замежным сэктарам ЦК БНП у Зах. Нямеччыне восеньню 1946 г. і перапраўляўся ў Беларусь для падпольшчыкаў і партызанаў.

«Бюлетэнь БНП» зьмяшчаў партыйныя дакументы, адозвы, кроніку, агляды міжнародных падзеяў, артыкулы, прысьвечаныя Бацькаўшчыне, патрыятычныя вершы. Калі аб'ём першых нумароў складаў 8 балонак, дык апошняга - 16. «Бюлетэнь БНП» выдаваўся на гектографы або рататары.

Паведаміць пра недакладнасьць