Калубовіч Аўген (Каханоўскі, 05.03.1912-25.05.1987), беларускі палітычны дзеяч, гісторык. Паходзіў з м. Ціхінічы Рагачоўскага пав. Скончыў Менскі педагагічны інстытут. У траўні 1930 г. быў арыштаваны за прыналежнасьць да беларускай нелегальнай арганізацыі. З канцлягераў вярнуўся ў 1933 годзе, працаваў настаўнікам, у Наркамасьветы БССР. Пад час нямецкай акупацыі быў сябрам Беларускай Рады Даверу, Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваньне. Праўдападобна, належаў да падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў. Удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, на якім выступаў з асноўным рэфератам. На эміграцыі ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, Рады БНР, стваральнік Беларускай Нацыянальна-Дэмакратычнай Партыі (пасьля - Аб'яднаньне Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў). Быў прэм'ер-міністрам БНР. З 1950 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх гістарычных дасьледаваньняў, успамінаў.

Паведаміць пра недакладнасьць