Ластоўскі Вацлаў (27.10(8.11).1883-23.01.1938), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, выдавец, гісторык, пісьменьнік. Паходзіў з засьценка Калесьнікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён. Працаваў у рэдакцыі газэты «Наша ніва». Выдаў кнігу «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910). З 1915 г. актыўна займаецца палітычнай дзейнасьцю ў Вільні, сябра Рады БНР. Са сьнежня 1919 г. да красавіка 1923 г. - старшыня Рады Міністраў БНР. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. У пач. 1920-х жыў у Летуве, быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі. У красавіку 1926-га пераехаў у БССР, праз чатыры гады быў арыштаваны. Расстраляны бальшавіцкімі катамі.

Паведаміць пра недакладнасьць