Луцкевіч Лявон (13.03.1922-28.07.1997), беларускі дзеяч, дэсантнік батальёна «Дальвіц». Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Пад час нямецкай акупацыі настаўнічаў. З 1944 г. - афіцэр БКА, быў у батальёне «Дальвіц». Арыштаваны ў Польшчы напрыканцы 1945 г. Праходзіў на судовым працэсе над кіраўніцтвам БНП («справа шасьці», Менск, 1946). Пасьля канцлягераў жыў у Вільні. Аўтар кнігі «Вандроўкі па Вільні» (Вільня, 1998).

Паведаміць пра недакладнасьць